Пятніца, 19.04.2024, 12:55
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Снежань » 16 » Скамечаны пратэст прадпрымальнікаў
Скамечаны пратэст прадпрымальнікаў
10:20
  У Менску адбыўся марш прадпрымальнікаў — ад Акадэміі Навук да парку Дружбы народаў, што каля плошчы Бангалор. Арганізатарамі акцыі супраць новага мытнага ўказу сталі сябры аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва”.

  Лідэры іншых прадпрымальніцкіх структураў выступілі супраць правядзеньня акцыі на плошчы Бангалор.

У акцыі ўдзельнічалі больш за тысячу прадпрымальнікаў. Арганізатары апавялі “Свабодзе”, што зрабілі дзьве тысячы сьцяжкоў з надпісамі “Пэрспэктыва” і “Прадпрымальнік Беларусі”. Каля тысячы яны раздалі ўдзельнікам акцыі. Асноўнай мэтай маршу было патрабаваньне скасаваць новыя мытныя правілы, паводле якіх дробныя бізнэсоўцы мусяць мець дакумэнты на ўсе тавары і аплачваць паслугі мытнага агента.

Пераважная колькасьць удзельнікаў акцыі — жанчыны.

Натальля: “Я прыйшла з-за таго, што ў мяне ёсьць пэрспэктыва ад 1 студзеня застацца бяз працы. Я тавар прывожу з Масквы. На Чаркізаўскім рынку ніхто ніякіх дакумэнтаў не дае. Натуральна, на „растаможку“ ў мяне такі тавар ніхто цяпер ня прыме. Значыць, я спыняю сваю працу”.

Тамара: “У мяне дачка — маці-адзіночка. У мяне сын з дыплёмам эканаміста, які нікому не патрэбны. У мяне нявестка атрымлівае 300 тысяч. За гэта пражыць немагчыма, і ўсе сядзяць на маёй шыі. Калі мы зачынімся, то ўсе будзем хадзіць з працягнутай рукой”.

Антаніна: “Дачка вучыцца, яе вучыць трэба… Муж бяз працы сядзіць, толькі нейкімі ўрыўкамі, калі атрымаецца, падзарабіць… Працу не дадуць. У нашым маленькім горадзе ў Баранавічах працы няма. Хутка пэнсійны ўзрост. Каму мы патрэбныя?! За гэтую пэнсію можна пражыць?! Ды ніколі ў жыцьці!”

Акцыя прадпрымальнікаў адбывалася выключна пад эканамічнымі лёзунгамі, без нацыянальнай сымболікі. Напярэдадні маршу арганізатары зьвярнуліся да лідэраў палітычных рухаў і аб’яднаньняў, каб тыя не прыходзілі на акцыю з нацыянальнай сымболікай і плякатамі палітычнага зьместу.

Каля Акадэміі навук Алесь Таўстыка зьвярнуўся да прысутных з заклікам, каб тыя не пагаджаліся ісьці на плошчу Бангалор, а засталіся на мітынг у цэнтры гораду. Але калёна ўдзельнікаў акцыі рушыла на месца правядзеньня дазволенага мітынгу.

Там Анатоль Шумчанка зачытаў тэкст рэзалюцыі маршу прадпрымальнікаў, адно з патрабаваньняў якой — адмена новага мытнага ўказу № 285. Сярод іншага, прадпрымальнікі прапануюць стварыць камісію пры адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, каб палепшыць умовы сваёй працы. Яны рэкамэндуюць кіраўніку дзяржавы высьветліць, наколькі кампэтэнтныя чыноўнікі, якія дапусьцілі пагаршэньне становішча прадпрымальнікаў.

Пасьля гэтага Шумчанка падзякаваў усім і папрасіў разыходзіцца. Але на трыбуну выйшлі з мэгафонамі кіраўнікі рэгіянальных прадпрымальніцкіх структур і зьвярнуліся да прысутных са сваімі прапановамі.

Анатоль Зьмітровіч са Сьветлагорску: “Мы зьбіраліся 6 гадзін не дзеля таго, каб тут прастаяць 15 хвілінаў. Калі яшчэ ў верасьні можна было вырашыць пытаньне аб пераносе спрошчанага рэжыму на адзін год, то нас гэта цяпер ужо не задавальняе. Мы патрабуем прыняць закон пра дробны бізнэс і не мяняць умовы працы цягам пяці гадоў”.

Ігар Леднік паведаміў “Свабодзе”: “Я сустрэў барысаўчан, якія мне сказалі, што няма сэнсу стаяць тут і чытаць лёзунгі. Яны іх прачыталі каля Акадэміі Навук. Трэба нейкія праграмныя дзеяньні для выхаду з гэтага становішча. Гэтага людзі цяпер чакаюць”.

У адказ на Анатоль Шумчанка заявіў: “Яны ня маюць да мітынгу ніякага дачыненьня, тым больш — да маршу. Арганізатар — “Пэрспэктыва”, і ўсё рабілася “Пэрспэктывай”.

Алесь Макаеў заклікаў прадпрымальнікаў выйсьці на вулічную акцыю 12 студзеня.


Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 642 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Снежань 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz