Сёньня ў Менску пройдзе акцыя пратэсту прадпрымальнікаў. Збор ля Прэзыдыюму Акадэміі навук у 13.00.
Сёньня старшыня грамадзкага аб’яднаньня “За
свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” (афіцыйна зарэгістраванае ва
Ўкраіне) Віктар Гарбачоў заявіў “Свабодзе”, што практычна ўсе
рэгіянальныя арганізацыі ў Беларусі падтрымаюць Марш прадпрымальнікаў у
Менску.
“Як
мінімум восем разоў я ўдзельнічаў у акцыях пратэсту апазыцыі,
канчатковым пунктам якіх была плошча Бангалор. І цяпер перакананы, што
праз тупат ног прадпрымальнікаў у гэты раз нічога нельга вырашыць.” ***
ДАІ перапісвае бізнэсоўцаў
На
выезьдзе з Рэчыцы супрацоўнікі мясцовай ДАІ спынілі аўтамашыну
актывіста руху “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Алега
Шабетніка.
***
У страйкоўцаў перапісваюць пашпартныя дадзеныя
Сёньня
старшыня грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё
прадпрымальніцтва” (афіцыйна зарэгістраванае ва Ўкраіне) Віктар
Гарбачоў заявіў “Свабодзе”, што практычна ўсе рэгіянальныя арганізацыі
ў Беларусі падтрымаюць Марш прадпрымальнікаў у Менску.
Ад
Новага году індывідуальным прадпрымальнікам будзе неабходна мець поўны
камплект дакумэнтаў на ўвезены тавар і плаціць з гэтага тавару падатак
у 18%.
1 студзеня спыняецца дзеяньне пункта ўказу Аляксандра
Лукашэнкі № 285 ад 18 чэрвеня 2005 году, які прадугледжвае выплату
прадпрымальнікамі падатку на дададзеную вартасьць пры ўвозе тавараў з
Расеі ў цьвёрдых сумах.
Шумчанка: ва ўраду яшчэ ёсьць шанец
“Калі
будзе падпісаны дакумэнт, што для прадпрымальнікаў захоўваюцца ранейшыя
ўмовы ўвозу тавараў з Расеі ў Беларусь, то мы маршу праводзіць ня
будзем”.
***
Прадпрымальнікі цэлымі аўтобусамі зьбіраюцца на Менск
Да
Маршу прадпрымальнікаў рыхтуюцца і на Гомельшчыне. Гандляры абураны
ўвядзеньнем з 1 студзеня новага парадку ўвозу тавараў на тэрыторыю
Беларусі. Яны лічаць, што ў новых умовах могуць наогул страціць свой
бізнэс і застацца бяз сродкаў да існаваньня.
***
Прадпрымальнікі могуць спыніць выплату падаткаў
Прадпрымальнікі
гатовыя перайсьці да новых сродкаў барацьбы за свае правы. У
прыватнасьці, яны могуць спыніць выплату падаткаў, а таксама — арэнднай
платы.
***
Ці пойдуць улады насустрач прадпрымальнікам?
Міністэрства
эканомікі прапануе на год працягнуць для індывідуальных
прадпрымальнікаў ільготны рэжым увозу тавараў з Расеі, паведаміў
намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур. Ці можна лічыць гэта саступкай
з боку ўладаў прадпрымальніцкаму руху? Ці ёсьць ва ўрадзе пэўнасьць
наконт таго, як далей можа існаваць малы бізнэс? На гэтыя ды іншыя
пытаньні адказвае юрыст, актывіст прадпрымальніцкага руху Сяргей
Балыкін.
***
Улады напалохаліся?
Міністэрства эканомікі прапануе на год падоўжыць для індывідуальных прадпрымальнікаў ільготны рэжым увозу тавараў з Расеі.
***
Чаму ўлады не баяцца беспрацоўя прадпрымальнікаў?
Прыкладна 100—120 тысяч беларускіх прадпрымальнікаў пасьля Новага году могуць стаць беспрацоўнымі.
***
Прадпрымальнікам дазволілі акцыю
Лідэр
аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка атрымаў
дазвол з Менгавыканкаму на правядзеньне маршу прадпрымальнікаў 15
сьнежня.
***
Прадпрымальнікі адгароджваюцца ад апазыцыі
Актывісты
аб’яднаньня “Пэрспэктыва”, якія падалі заяўку ў Менгарвыканкам на
правядзеньне Маршу прадпрымальнікаў 15 сьнежня, паведамілі, што гэта
будзе акцыя выключна прадпрымальнікаў. Яны маюць намер зьвярнуцца да
лідэраў палітычных партый з просьбай, каб у шэсьці ня ўдзельнічалі
людзі з атрыбутыкай і плякатамі, не адпаведнымі мэтам вулічнай акцыі.
Патрабаваньні прадпрымальнікаў носяць выключна эканамічны характар.
***
Замест распродажу прадпрымальнікі рыхтуюць марш
Ідзе
падрыхтоўка да акцый пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў. На 15
сьнежня ў Менску заплянаваныя шэсьце і мітынг супраць ініцыяваных
урадам новых умоваў іх працы, якія ўводзяцца з новага году.
Прадстаўнікі ўладаў заяўляюць, што саступак дробным бізнэсоўцам ня
будзе.