Субота, 27.04.2024, 02:40
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Снежань » 13 » Прадпрымальнікі цэлымі аўтобусамі зьбіраюцца на Менск
Прадпрымальнікі цэлымі аўтобусамі зьбіраюцца на Менск
14:51
  Да Маршу прадпрымальнікаў рыхтуюцца і на Гомельшчыне. Гандляры абураны ўвядзеньнем з 1 студзеня новага парадку ўвозу тавараў на тэрыторыю Беларусі.

  Яны лічаць, што ў новых умовах могуць наогул страціць свой бізнэс і застацца бяз сродкаў да існаваньня.

Прадпрымальнік з Рагачова Ўладзімер Тамковіч успамінае ў сувязі з гэтым нядаўні страйк:

“Нейкай асаблівай падрыхтоўкі для таго, каб адбыўся папераджальны страйк, не праводзілася. Інфармацыя лунае ў паветры. Людзі стыхійна ня выйшлі на працу. Ніхто нікога не прымушаў, не агітаваў.

15 сьнежня многія зьбіраюцца ехаць у Менск, каб удзельнічаць у Маршы прадпрымальнікаў. Падрыхтаваны ўжо транспарт. Людзі адчуваюць небясьпеку свайго становішча. Калі зараз рэзка зьменяць умовы працы, да якіх не падрыхтаваныя ні ўлады, ні мы, гэта прывядзе да таго, што людзі будуць проста выкінутыя на вуліцу“.

Дамагацца працягу цяперашніх умоваў працы і вяртаньня найманых работнікаў наважаны й прадпрымальнікі Рэчыцы.

Адзін зь лідэраў руху “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Алег Шабетнік так пракамэнтаваў сытуацыю:

“Гэтыя новыя ўмовы, паводле якіх нам прапаноўваюць жыць, непрымальныя. Калі нашыя ўмовы ня будуць прынятыя да 25 сьнежня, то мы ня будзем плаціць падатак, арэндную плату і з 1 студзеня не выходзім на працу.

Па-другое, зьбіраемся ехаць у Менск для ўдзелу ў “Маршы прадпрымальнікаў”. І ахвотных паехаць шмат“.

Сьветлагорскія прадпрымальнікі, як і рэчыцкія, 10 сьнежня таксама страйкавалі. Тут цяпер замаўляюць аўтобусы, каб падтрымаць рэспубліканскую акцыю пратэсту дробных бізнэсоўцаў.

Распавядае старшыня каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў краіны Анатоль Зьмітровіч, які жыве й працуе ў Сьветлагорску:

“Прадпрымальнікі па пяцьдзясят чалавек замаўляюць цэлыя аўтобусы, каб ехаць у Менск. Мы прапануем карэнным чынам зьмяніць стаўленьне да малога бізнэсу. Тыя падачкі — забралі карыта, аддалі карыта — нас не задавальняюць! Трэба прыняць адмысловы закон пра малы бізнэс і не мяняць яго цягам пяці гадоў, вярнуць найманых работнікаў. Людзей скарачаюць на прадпрыемствах у нікуды. Мы гатовыя ўзяць да сябе ў студзені ў краіне ня менш як 80 тысяч чалавек. Неабходна таксама скасаваць ліцэнзаваньне розьнічнага гандлю. Гэта абсурд! Нідзе розьнічны гандаль не ліцэнзуецца.

І, вядома, зьменшыць штрафныя санкцыі за неістотныя парушэньні, якія не наносяць шкоды дзяржаве“.


Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 695 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Снежань 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz