Пятніца, 26.04.2024, 17:25
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 102
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Снежань » 5 » Як далі, гэтак і адабралі
Як далі, гэтак і адабралі
11:09
  Вайсковыя пэнсіянэры, а таксама пэнсіянэры-міліцыянты не далічыліся па некалькі соцень тысяч рублёў у пэнсіях, якія атрымалі за сьнежань.

 У міліцэйскім ведамстве прызналі, што адмененае павялічэньне надбаўкі за званьні, якое ўвялі два месяцы таму. У Міністэрстве абароны кажуць пра “карэкціроўку”.

Тое, што адмененае павялічэньне надбаўкі за званьні, уведзенае болей за месяц таму, ужо адчулі на сабе пэўныя людзі. Былы маёр міліцыі Анатоль Папоў са Жлобіну распавёў “Свабодзе”.

“Калі 3-га сьнежня атрымалі пэнсію пэнсіянэры МУС і Унутраных войск, то яны высьветлілі, што ўсе прыбаўкі, якія ім далі ўрад ці Нацыянальны сход, карацей –ўлада, гэтыя прыбаўкі ў іх забралі.”

Паводле Анатоля Папова, ніхто яму не патлумачыў, чаму налічылі пэнсію меншую на 200 тысяч ў параўнаньні з лістападам, але сам пэнсіянэр вырашыў, што яго пазбавілі падвышэньня за званьне, якое як раз налічвала 200 тысяч і з’явілася месяц таму. Анатоль Папоў кажа, што гэта ж адбылося і з ягонымі сябрамі, былымі міліцыянтамі.

У Сьвятланы Бароўскай, якая ўзначальвае прэсавую службу МУС, я запытаўся, што і чаму адбылося з надбаўкамі за званьне.

Бароўская: “Проста адбылася карэкціроўка надбаўкі, а чаму яна адбылася? Пагадзіцеся, гэта ўнутранае пытаньне МУС, а не тэлеканалаў, радыё ці яшчэ каго”.

Карэспандэнт: “Пэнсіянэры ад міліцыі кажуць, што іх надбаўкі за званьні пазбавілі. А што з дзеючымі міліцыянтамі? Зь імі тое самае?”

Бароўская: “Не, яны гэтага не атрымліваюць”.

Два месяцы таму павялічэньне надбаўкі за званьні ўводзілася адначасова і для вайскоўцаў, і для вайсковых пэнсіянэраў. У Міністэрстве абароны кажуць, што адмены павялічэньня не было і выкарыстоўваюць тэрмін “удакладненьне”. Падпалкоўнік Вячаслаў Раменьчык:

“Проста аклады паводле вайсковага званьня ўдакладненыя. Вайскоўцы атрымаюць новыя аклады ў сьнежні ў межах вайсковага забесьпячэньня, а пэнсіянэры атрымаюць пераразьлік у сьнежні-студзені”.

Былы міністар абароны, генэрал-палкоўнік у адстаўцы Павал Казлоўскі на сваім прыкладзе сьведчыць: дадатак да надбаўкі за званьне, які з’явіўся месяц таму, апошні раз не атрымаў не ён адзіны.

“Калі б зьнялі толькі мне, гэта была б адна справа. Але мне званілі дзясяткі сяброў, у якіх таксама зьнялі. Яны крыўдзяцца і кажуць, што лепш бы ўвогуле не давалі гэтай прыбаўкі”.

Павал Казлоўскі мяркуе, што гэтак ўлада вырашыла зьменшыць выдаткі падчас крызысу “ў сувязі з цяжкім фінансавым становішчам” і не выключае іншых захадаў эканоміі.

Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 690 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Снежань 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz