Cёньня ў Гомелі
прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ,
незарэгістраванай Партыі свабоды і прагрэсу і Беларускай хрысьціянскай
дэмакратыі заявілі, што будуць байкатаваць выбары.
Тлумачыць рэгіянальны лідэр АГП Уладзімер Кацора:
“Нашы
прадстаўнікі не патрапілі ва ўчастковыя камісіі. 7 чалавек з 225 — гэта
нішто. А гэта патрабаваньне было галоўнай умовай нашага далейшага
ўдзелу ў выбарах. І цяпер вось ідзе паседжаньне правага крыла
рэгіянальнай кааліцыі. Прысутнічаюць як зарэгістраваныя ўжо кандыдаты,
так і не зарэгістраваныя вылучэнцы ад АДС. Тут таксама сябры акруговых
камісіяў, каго раней уключылі. Наша рашэньне — адклікаем усіх сябраў
акруговых камісіяў. А тыя кандыдаты, якія зарэгістраваныя, здымуцца”.