Беларускі футбольны клюб упершыню прабіўся на групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў.
Барысаўскі БАТЭ скончыў унічыю 1-1 матч на сваім полі з баўгарскім клюбам "Леўскі" (Сафія).
Большую частку матча беларусы гулялі ўдзесяцёх пасьля выдаленьня нападніка Генадзя Блізьнюка, які быў выдалены на 43-й хвіліне.
У
першым матчы БАТЭ перамог у Сафіі зь лікам 1-0, такім чынам цяперашняя
нічыя дазволіць БАТЭ згуляць як мінімум шэсьць матчаў з наймацнейшымі
футбольнымі клюбамі Эўропы.
З Барысава - карэспандэнт "Нашай нівы" Зьміцер Панкавец:
"У
Барысаве робіцца зараз нешта фэерычнае, людзі абдымаюцца і цалуюцца,
віншуюць адзін аднаго. Выхад у групавы этап Лігі чэмпіёнаў - самае
вялікае дасягненьне беларускага футболу за ўсю гісторыю незалежнасьці.
Нельга сказаць, што матч склаўся для БАТЭ вельмі лёгка, хутчэй
наадварот. Пры канцы 1 тайму быў выдалены лідэр атакі, Генадзь
Блізьнюк. Здавалася, што каманда адбівалася ад баўгараў і ня думала пра
атаку. Але потым атрымалася зраўняць гульню.
Цяпер у Барысаве
вельмі шумна, радасна, шмат міліцыі, але ніякіх боек і эксцэсаў няма.
На стадыёне сёньня былі вельмі вялікія меры бясьпекі, не пускалі людзей
з пляцакамі ці з вадой, нават расьцяжкі і сьцягі было немагчыма
пранесьці. Было некалькі традыцыйных сіне-жоўтых сьцягоў фанатаў, але
дзяржаўных сьцягоў не было. Стадыён быў забіты цалкам, і шмат жадаючых
не змаглі патрапіць на матч".
|