Беларускія школы перайшлі да 11-гадовага
навучаньня, а неабходных падручнікаў няма. Вучні, якія сёлета скончылі
10 клясаў і атрымалі дыплём аб базавай адукацыі, будуць вымушаныя
скончыць курс сярэдняй адукацыі за адзін год. Дзеці — ахвяры рэформаў.
Ці гатова беларуская школа вярнуцца да 11-гадовага тэрміну навучаньня, як гэта абяцалі дзяржаўныя чыноўнікі?
Ці зачэпіць адукацыйная рэформа апальных ліцэістаў?
Вучні, якія сёлета скончылі 10 клясаў і атрымалі
дыплём аб базавай адукацыі, будуць вымушаныя скончыць курс сярэдняй
адукацыі за адзін год. Гэтым вучням не далі магчымасьці давучыцца ў
12-гадовай школе з-за пераходу да 11-гадовай адукацыі.
Чыноўнікі
заявілі, што адпаведныя навучальныя пляны і праграмы падрыхтаваныя. У
жніўні павінна была адбыцца перападрыхтоўка кадраў, каб настаўнікі
перайшлі на 11-гадовую праграму.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка
заявіў, што новыя падручнікі для 11-гадовай школы будуць гатовыя праз
год. Ня выдадзены і падручнікі па грамадазнаўстве і чарчэньні,
уведзеных у курс сярэдняй школы.
Аляксандар Лукашэнка лічыць, што новая 11-гадовая школа не павінна страціць напрацаванае, у тым ліку за савецкім часам.
Лукашэнка таксама зазначыў, што 12-гадовае школьнае навучаньне штогод патрабавала б дадатковых 150 мільярдаў рублёў.
***
Згодна з новымі вучэбнымі плянамі, замест прадмета “Чалавек. Грамадзтва. Дзяржава” ўводзіцца “Грамадазнаўства”.
Замежная
мова ў агульнаадукацыйных школах будзе весьціся ад 3 клясы — дзьве
гадзіны на тыдзень. У гімназіях і ліцэях на гэты прадмет выдзелена
чатыры гадзіны на тыдзень.
Скасоўваецца прадмет “Сусьветная мастацкая культура”, а “Музыка і сьпевы” будзе выкладацца толькі ў пачатковай школе.
Інтэграваны курс “Гісторыя” ўводзіцца замест прадметаў “Сусьветная гісторыя” і “Гісторыя Беларусі”.
У новай праграме захаваны прадмет “Чарчэньне”.
Павялічваецца
колькасьць гадзінаў на факультатыўныя заняткі. Пры гэтым з 1 па 8 клясы
факультатывы не павінны праводзіцца па суботах. Факультатыў
арганізуецца пры наяўнасьці трох чалавек у сельскай школе і пяці — у
гарадзкой.
***
У Беларусі налічваецца 3 740 школ.
1
верасьня ў Менску адкрыецца новая беларускамоўная гімназія. Яна будзе
дзейнічаць на базе сярэдняй школы №2. Паводле намесьніка міністра
адукацыі Казіміра Фарыно, у беларускамоўных школах і клясах вучацца
каля 27% школьнікаў.