Пятніца, 29.03.2024, 03:45
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Жнівень » 18 » А.Казулін патрабуе поўнай рэабілітацыі і 2 мільёны эўра
А.Казулін патрабуе поўнай рэабілітацыі і 2 мільёны эўра
20:37
   А.Лукашэнка выпусьціў А.Казуліна напярэдадні выбараў у парлямэнт. Знак Захаду ці спроба пасварыць апазыцыю? Рэакцыя палітычных апанэнтаў і паплечнікаў.

Былы кандыдат на прэзыдэнта быў вызвалены раніцай 16 жніўня нібыта на пахаваньне цесьця.

Як стала вядома пазьней 15 жніўня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ пра памілаваньне палітыка. Сам Аляксандар Казулін кажа, што ніякага памілаваньня не прасіў.

Летась, калі вырашалася пытаньне пра гандлёвыя прэфэрэнцыі Беларусі ў краінах Эўропы, беларускія ўлады адпусьцілі некалькі палітвязьняў незадоўга да заканчэньня тэрміну пакараньня.

Назіральнікі лічаць, што цяпер у часе выбарчай кампаніі ўлады могуць зноў пайсьці на такі крок дзеля легітымізацыі новай Палаты прадстаўнікоў і зьняцьця эканамічных санкцый.

Пакуль за кратамі застаюцца Андрэй Кім і Сяргей Парсюкевіч.

Аляксандр Казулін сустракаецца з паплечнікамі 

Вызвалены з турмы Аляксандар Казулін сёньня правёў шэраг сустрэчаў з апазыцыйнымі палітыкамі. Ён пазьбягае кантактаў з журналістамі да прэсавай канфэрэнцыі, якая адбудзецца 20 жніўня.


Эўрапэйскі Зьвяз прывітаў вызваленьне Аляксандра Казуліна

 

Адначасна, камісар Эўразьвязу ў справе зьнешніх сувязяў Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла, што “разьлічвае на іншыя пазытыўныя крокі беларускіх уладаў”. Эўразьвяз выступае за вызваленьне ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі.


 Кіраўнік ПАСЭ: “Вызваленьне Казуліна – крок у правільным кірунку”

Старшыня Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Люіс Марыя дэ Пуч станоўча ацаніў вызваленьне Аляксандра Казуліна. Ён адзначыў, што “для Асамблеі дапамагчы Беларусі ўвайсьці ў сям’ю эўрапейскіх дэмакратыяў зьяўляецца прыярытэтам, і вызваленьня палітычных зьняволеных ёсьць неабходнай умова


“Amnesty International”: вызваленьне Казуліна — прыемная навіна
 
“Amnesty International” і Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека вітаюць вызваленьне вязьня сумленьня Аляксандра Казуліна. Дасьледчыца “Amnesty International” па Беларусі, Украіне і Малдове Хітэр Макгіл заявіла, што вызваленьне Аляксандра Казуліна — гэта прыемная і крыху нечаканая навіна.

В. Леванеўскі: “Да свабоды таксама трэба прызвычаіцца”

Былыя палітвязьні і праваабаронцы вітаюць вызваленьне зь віцебскай калёніі Аляксандра Казуліна, а таксама выказваюць меркаваньні адносна перспэктываў магчымага датэрміновага вызваленьня Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма.


Беларусы ў Нью-Ёрку віталі вызваленьне Казуліна

Чарговая дэманстрацыя салідарнасьці з палітвязьнямі адбылася каля будынку амбасады Беларусі ў Нью-Ёрку. Беларусы віталі вызваленьне Аляксандра Казуліна і патрабавалі поўнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў. 


Хаўер Саляна прывітаў вызваленьне Казуліна

Вярхоўны камісар ЭС у галіне зьнешняй палітыкі і бяспекі Хаўер Саляна вітаў вызваленьне Аляксандра Казуліна і выказаў надзею, што яно будзе спрыяць "узаемавыгаднаму" дыялёгу ЭС і Беларусі.



“Штаб А.Казуліна будзе прабаваць ад беларускай дзяржавы кампэнсацыі палітыку маральнай страты на суму 2 мільёны эўра”, - перадае са спасылкай на адваката Ігара Рынкевіча Інтэрфакс.




Каб заўтра зноў адбыліся выбары прэзыдэнта Беларусі і ў іх удзельнічалі б тыя ж кандыдаты, што і ў сакавіку 2006 году, за каго б Вы галасавалі? (Нацыянальнае апытаньне 2-12 ліпеня 2008 году)




У 2006 годзе былы рэктар БДУ і кандыдат на прэзыдэнта А.Казулін быў пакараны пяцьцю з паловай гадамі пазбаўленьня волі за “злоснае хуліганства, арганізацыю і актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія парушылі грамадзкі парадак”. Многія міжнародныя арганізацыі, Эўразьвяз і ЗША лічаць яго палітычным вязьнем і настойваюць на ягоным вызваленьні. Беларускія ўлады не пагаджаюцца, лічачы яго крымінальным злачынцам. А як лічыце вы?




Паводле дадзеных Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў.


А.Казулін: Не магу прыняць памілаваньне

“Я прымаю вызваленьне як знак справядлівасьці, але не магу прыняць памілаваньне з маральных меркаваньняў”, — гаворыцца ў заяве Аляксандра Казуліна, якую распаўсюдзіла ягоная прэсавая служба.


А.Мілінкевіч: “Казулін узмоцніць дэмакратычны рух”


“Я мяркую, гэта невыпадкова. Я думаў, што гэта будзе напрыканцы выбараў, але вызвалілі раней. Безумоўна, гэта зьвязана з тым, што ўладзе вельмі залежыць на тым, каб былі ацэнены пэўныя зрухі ў дэмакратызацыі, лібэралізацыі Беларусі, - мяркуе Аляксандар Мілінкевіч.

А.Ляўковіч: “Улады хочуць атрымаць палітычныя дывідэнды”

“Улады спрабуюць дэманстраваць намер наладзіць дыялёг з Захадам і правесьці выбарчую, палітычную кампанію”, - заявіў старшыня БСДП(Грамада). 


Казулін перанёс сустрэчу з журналістамі на сераду 

Сёньня на інтэрнэт-сайце Аляксандра Казуліна будзе разьмешчаны прэс-рэліз пра абставіны вызваленьня нядаўняга палітвязьня. Аляксандра Казуліна вызвалілі 16 жніўня зь Віцебскай калёніі, дзе ён адбываў пяць з паловай гадоў зьняволеньня паводле злоснага хуліганства.

Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 794 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Жнівень 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz