Міліцыя праводзіць масавыя апытаньні грамадзян,
дзе яны знаходзіліся ў час выбуху. У некаторых нават бяруць адбіткі
пальцаў і праводзяць ператрусы. Ці апраўданыя такія захады?
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч кажа,
што ў межах крымінальнай справы затрымана 50-70 чалавек. “Гэта ня
толькі прадстаўнікі апазыцыі, але і іншыя грамадзяне”, заявіў ён у
інтэрвію БелаПАН. Спадар Стэфановіч дадаў, што афіцыйнай інфармацыі пра колькасьць затрыманых няма.
Выканаўца абавязкаў начальніка ўпраўленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязей Міністэрства ўнутраных спраў Канстанцін Шалькевіч
абверг інфармацыю пра тое, што пра справе выбуху 4 ліпеня ўжо затрымана
болей за 70 чалавек. У інтэрвію БелаПАН ён заявіў, што лічба “моцна
перабольшаная”, але колькі чалавек на справе знаходзяцца за кратамі, ён
так і не паведаміў.
Паводле інфармацыі адвакатаў і сваякоў, у ліку затрыманых – былыя і цяперашнія актывісты апазыцыйных арганізацый Віктар
Ляшчынскі, Ігар Корсак, Міраслаў Лазоўскі і Сяргей Чыслаў, сябры Партыі
БНФ Ільля Богдан і Антон Койпіш, а таксама студэнты сталічных ВНУ
Тацьцяна Пекун і Алег Шэлег.
Тым часам міліцыя выклікае на
размовы асобныя катэгорыі грамадзян: ліквідатараў, людзей, якія маюць
дачыненьне да выбуховых рэчываў. Участковыя робяць пакватэрныя абходы
грамадзян. У мэтро ўзмоцненыя захады бясьпекі.
Усё гэта
зьвязана з выбухам 4 ліпеня, калі ў часе канцэрту з нагоды Дня
незалежнасьці спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаваньне. Ад выбуху
пацярпела 54 чалавекі; 47 з іх, у тым ліку двое дзяцей, былі
шпіталізаваны.
Крымінальнае справа заведзеная паводле артыкулу 339 частка 3 Крымінальнага кодэксу (злоснае хуліганства).
У шпіталях застаецца 23 пацярпелых
Адзін чалавек як і раней знаходзіцца ў цяжкі стане. “Яго стан цяжкі стабільны, але назіраецца станоўчая дынаміка”, - цытуе БелаПАН словы прэсавай сакратаркі Міністэрства аховы здароўя Вольгі Шульпіной.
16
пацярпелых – у 6-м гарадзкім клінічным шпіталі, па двое – ў 4-м шпіталі
і ў шпіталі хуткай мэдычнай дапамогі, па аднаму чалавеку – у
навукова-практычным цэнтра траўматалёгіі і артапэдыі, у 2-м шпіталі
Менску, і ў 432-м Галоўным вайсковым клінічным мэдычным цэнтры. У 6-м клінічным шпіталі застаюцца 16 пацярпелых
“Стан іх задавальняючы. Ніякіх ускладненьняў няма. Усе выздараўліваюць”, - удакладніў галоўны лекар Віктар Гурко. “Выпішам людзей цалкам здаровых і поўнай рэабілітацыяй: псыхалягічнай і фізычнай”
На пытаньне, калі шпіталь пакіне апошні пацярпелы ад выбуху, спадар Гурко адказаў: “Загадваць ня будзем”.
Выбухоўку шукалі ў мэтро
Вечарам 16 ліпеня паўтары гадзіны не працавала станцыя мэтро “Спартовая”. Там знайшлі нічыйны пакунак.
“Пры праверцы мэталадэтэктар адрэагаваў на мэталь”, - паведаміў БелаПАН кіраўнік аддзелу інфармацыі і грамадзкіх сувязяў ГУУС Аляксандар Ластоўскі.
“Супрацоўнікі
Міністэрства ў справе надзвычайных сытуацыяў і спэцаддзеле па барацьбе
з тэрарызмам “Алмаз”, якія прыбылі на месца, знайшлі ў пакунку бутэльку
“Фанты”, пушку цукерак і шакаляднае яйка “Кіндэр-сюрпрыз”, - паведаміў
спадар Ластоўскі.
М. Чаргінец: “Апытаньне не абавязкова прывядзе да раскрыцьця злачынства”