Аляксандр Лукашэнка прызначыў Юрыя Жадобіна, які
дагэтуль быў старшынём Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, дзяржаўным
сакратаром Рады бясьпекі. Новым кіраўніком прэзыдэнцкай адміністрацыі
стаў Уладзімер Макей.
Замест
Ю.Жадобіна
старшынём КДБ Беларусі прызначаны генэрал-маёр Вадзім Зайцаў. Дагэтуль
ён займаў пасаду першага намесьніка старшыні Дзяржаўнага памежнага
камітэту – начальнік галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня.
А.
Лукашэнка звольніў дзяржаўнага сакратара Рады бясьпекі Віктара Шэймана
і кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Генадзя Нявыгласа 7 ліпеня,
раскрытыкаваўшы іх за службовую некампэтэнтнасьць пасьля выбуху ў
Менску 4 ліпеня.
Юры Жадобін
нарадзіўся ў 1954 годзе ў Днепрапятроўску. Ва Ўзброеных сілах ад 1972
году. Скончыў Казанскую вышэйшую танкавую вучэльню, камандны факультэт
Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў у Маскве. Генэрал-маёр.
Ад 1990 па 1999 служыў на камандных пасадах у сыстэме Грамдзянскай абароны Беларусі, унутраных войсках МУС Беларусі.
Ад 1999 году займаў пасаду намесьніка міністра ўнутраных справаў – камандучага ўнутранымі войскамі. Ад 2003 – начальнік Службы бясьпекі прэзыдэнта. У 2007 быў прызначаны старшынём КДБ.
Уладзімер Макей
нарадзіўся ў 1958 годзе ў Гарадзенскай вобласьці. Закончыў Інстытут
замежных моваў, вучыўся ў аўстрыйскай дыпляматычнай акадэміі.
З
1980 да 1992 году служыў у войску, у вайсковай контрвыведцы, палкоўнік
запасу. З 1993 году – у МЗС Беларусі. З 1996 па 1999 – прадстаўнік
Беларусі пры Радзе Эўропы, пазьней начальнік управы агульнаэўрапейскага
супрацоўніцтва МЗС. З 2000 – памочнік А.Лукашэнкі.
Вадзім Зайцаў
нарадзіўся ў 1964 годзе ў Жытомірскай вобласьці. Скончыў Маскоўскую
вышэйшую памежную камандную вучэльню, акадэмію Фэдэральнай памежнай
службы РФ, ваенную акадэмію Генэральнага штабу ўзброеных сілаў РФ.
Генэрал-маёр.
Працаваў ва ўпраўленьні аховы
дзяржаўнай мяжы камітэту памежных войскаў Беларусі, быў начальнікам
Пінскага памежнага атраду, ад 2004 году займаў кіраўнічыя пасады ў
Дзяржаўным камітэце памежных войскаў Беларусі.
Да прызначэньня
старшынём КДБ быў першым намесьнікам старшыні Дзяржаўнага памежнага
камітэту – начальнікам галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня.
Некаторыя назіральнікі кажуць пра сувязь усіх траіх прызначэнцаў са старэйшым сынам Алякасандра Лукашэнкі, Віктарам Лукашэнкам, які займае пасаду памочніка прэзыдэнта ў Нацыянальнай бясьпецы і уваходзіць у Раду Бясьпекі.
У. Латыпаў: “Макей – чалавек жорсткі”
Урал
Латыпаў працаваў з Уладзімерам Макеем у МЗС і прэзыдэнцкай
адміністрацыі. Спадар Латыпаў згадвае, што Макей – прафэсійны дыплямат,
які працаваў на складаным і цікавым эўрапейскім кірунку.
В. Сіліцкі: “Макей – гэта Латыпаў зь беларускімі каранямі”
Палітоляг
Віталь Сіліцкі мяркуе, што ўсе тры новыя прызначэнцы зьвязаныя з сынам
беларускага кіраўніка Віктарам Лукашэнкам, і ўсе тры ў рознай ступені
мелі дачыненьне да спэцслужбаў.
А. Красуцкі: “Хочацца спадзявацца на пазытыўныя зьмены”
Дэпутат
Палаты прадстаўнікоў Анатоль Красуцкі мяркуе, што роля новых кіраўнікоў
прэзыдэнцкай адміністрацыі, апарату Рады Бясьпекі і КДБ вельмі важная,
бо структуры, якія яны ўзначальваюць павінны рабіць аналіз,
прагназаваць, даваць прапановы па выпрацоўцы рашэньняў.
М. Грыб: Лукашэнка прызначае паводле асабістага даверу
Гэнэрал
міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб зьвяртае ўвагу на тое, што новы
дзяржаўны сакратар Рады Бясьпекі Юры Жадобін – былы вайсковец, раней
быў кіраўніком аховы А. Лукашэнкі.
Глядзіце, хто прыйшоў
Гэта
ўжо збольшага постсавецкія, а не савецкія людзі. “Ленін і Сталін –
сымбалі нашага народу”, Расея, як адзіны сьвет у акенцы, сацыялізм, як
“сьветлая будучыня беларусаў і ўсяго чалавецтва” – гэта ўжо ня іхняе. У Лукашэнкі, пры ўсім яго цынізьме, ва ўсім гэтым ёсьць і доля шчырасьці, гэта частка ягонага жыцьця. А для іх – не.
«Прызначаны чалавек, які ня быў задзейнічаны ў палітычным вышуку»
В.Костка:
" што прызначаны чалавек адносна малады, які раней ня быў задзейнічаны
ў палітычным вышуку, уласьцівым для нядаўняга КДБ, што ў сваёй службе
ён мог кантактаваць зь Віктарам Лукашэнкам, які таксама служыў
памежнікам, — гэта ўсё дастаткова красамоўныя паказчыкі, якія абмінуць
увагай немагчыма”.Тое,
А.Фядута: “Макей — гэта перамовы з Захадам”
"Сёньня
стала цалкам відавочным, якая групоўка аказалася здольнай скарыстацца
выбухам 4 ліпеня. Я і дагэтуль трымаюся думкі, што ўлада не была
зацікаўленая ў тым, каб выбухнула бомба. Але калі яна ўжо выбухнула,
дык хтосьці мусіў гэтым скарыстацца. І гэта зрабіла групоўка, тварам
якой зьяўляецца Віктар Лукашэнка, а мозгам і палітычным цэнтрам —
Уладзімер Макей."
П.Марцаў: “Улада рыхтуецца да выбараў-2011”
"Ідзе
агульная тэндэнцыя на ратацыю і амаладжэньне кадраў. Шмат каго
неабходна мяняць — хоць бы таму, што ў атачэньні кіраўніка дзяржавы
зьявіўся Віктар Лукашэнка. Гэта малады дзяржаўны дзеяч, і, адпаведна,
ён набірае сваю каманду. Юры Жадобін вядомы Віктару Лукашэнку яшчэ з
часоў працы ў Службе бясьпекі прэзыдэнта, дзе ён займаўся аховай
Віктара Лукашэнкі."
А.Кароль: «Лукашэнка хоча палепшыць свой імідж»
"Гэта
супадае з агульнай тэндэнцыяй узмацненьня ўплыву групы тэхнакратаў у
складзе ўрадавай групоўкі і пацьвярджае арыентацыю на пэўныя зьмены ў
эканамічнай сфэры, пакуль што не палітычнай."
Адміністрацыяй Лукашэнкі будзе кіраваць кадравы дыплямат
М.Бацян:
"Сур’ёзны, дасьведчаны дыплямат. Ня ведаю, які ён адміністратар, але як
дыплямат, мяркую, што ён адзін зь лепшых у Беларусі”.
Радыё Свабода