КДБ выпусьціў зь
ізалятара 3 актывістаў апазыцыі, якіх падазравалі ў датычнасьці да
выбуху 4 ліпеня. Якім будзе лёс іншых затрыманых: Віктара Ляшчынскага,
Сержука Чыслава, Міраслава Лазоўскага, Ігара Корсака, Антона Койпіша,
Ільлі Богдана і Тацяны Пікун.
Сяржук Чыслаў
Ігар Корсак
Міраслаў Лазоўскі
Ільля Богдан
Антон Койпіш
Нягледзячы
на заявы А. Лукашэнкі аб тым, што ў сувязі з выбухам 4 ліпеня ня будзе
новай хвалі рэпрэсіяў супраць праціўнікаў улады, менавіта апазыцыянэраў
падазраюць у арганізацыі выбуху і затрымліваюць у першую чаргу. На гэты
момант у ізалятарах застаюцца 7 актывістаў апазыцыі. Ніякіх іншых
вэрсіяў здарэньня 4 ліпеня на канцэрце з удзелам А. Лукашэнкі дагэтуль
не агучана.
Праваабаронцы назвалі дзеяньні беларускіх уладаў палітычным тэрорам.
Прэзыдыюм
Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў на тэрміновым паседжаньні
ўхваліў заяву з патрабаваньнем
вызваліць усіх затрыманых актывістаў апазыцыі. Лідэры АДС патрабуюць
таксама сустрэчы з генэральным пракурорам і адстаўкі кіраўніцтва КДБ і
не выключаюць, што ва ўмовах узмацненьня рэпрэсіяў абвесьцяць байкот
парлямэнцкім выбарам.
Апазыцыя заклікала 14 ліпеня а 18 гадзіне
выйсьці на Кастрычніцкую плошчу ў Менску на знак салідарнасьці з
затрыманымі актывістамі дэмакратычнага руху па справе выбуху 4 ліпеня.
МУС зноў просіць грамадзян падзяліцца інфармацыяй аб выбуху
Міністэрства
ўнутраных спраў яшчэ раз зьвярнулася да насельніцтва з просьбай
прадставіць фота і відэаматэрыялы зь месца выбуху ў Менску 4 ліпеня.
“Любая
інфармацыя аб падзеях, зьнятыя на канцэрце фота ці відэакадры могуць
істотна дапамагчы сьледзтву ў выяўленьні асобы злачынцы”,-- зазначыў
прадстаўнік МУС Канстанцін Шалькевіч.
У выходныя сьледчых дзеяньняў не было?
Адвакаты затрыманых па справе аб выбуху 4 ліпеня апазыцыянэраў далі падпіскі аб неразгалошваньні інфарамцыі аб ходзе сьледзтва.
Паводле
жонкі аднаго з затрыманых Міраслава Лазоўскага Ніны Шыдлоўскай у
мінулыя выходныя зь яе мужам сьледчых дзеяньня ў не праводзілі.