Ці пачнецца “крыжовы паход” супраць апазыцыі? Хто заменіць Шэймана і Нявыгласа? Дзеяньні ўладаў пасьля выбуху.
У межах расьсьледаваньня справы пра выбух 4
ліпеня ў Менску праходзяць ператрусы ў кватэрах цяперашніх і былых
грамадзкіх актывістаў. Некаторых актывістаў дэмакратычнага руху ў
рэгіёнах выклікалі ў міліцыю на размову. Супрацоўнікі КДБ затрымалі
34-гадовага Ігара Корсака. Яны прыйшлі за Ігарам 8 ліпеня ўвечары з
ператрусам, падчас якога знайшлі ў кватэры пакет з балтамі і гайкамі, а
таксама гумовыя пальчаткі. Корсак паведаміў сваякам, што яго падазраюць
у вырабленьні выбуховага прыстасаваньня і на 3 сутак вязуць у Ізалятар
часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна.
Нагадаем, 8 ліпеня Аляксандар
Лукашэнка звольніў дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Віктара
Шэймана і кіраўніка сваёй адміністрацыі Генадзя Нявыгласа. За дзень да
гэтага Лукашэнка моцна крытыкаваў абодвух за бязьдзейнасьць, якая
прывяла да выбуху на канцэрце да Дня незалежнасьці ў Менску. Варта
заўважыць, што дзяржаўныя СМІ, акрамя абнародваньня ўказу Лукашэнкі,
ніяк не камэнтуюць адстаўкі Шэймана і Нявыгласа.
Падрыўнікоў шукаюць у "Белым легіёне"
Супрацоўнікі
КДБ затрымалі трох чалавек, якіх падазраюць у датычнасьці да выбуху 4
ліпеня. Сьледчыя шукаюць доказы таго, што падчас сьвяточнага канцэрту ў
ноч на 4 ліпеня менавіта гэтыя людзі падклалі самаробную бомбу ў натоўп
гледачоў. У ізалятары часовага ўтрыманьня знаходзяцца Ігар Корсак,
Міраслаў Лазоўскі і Сяржук Чыслаў.
Міліцыя Гомелю далей выклікае апазыцыянэраў “на размовы”
У
Цэнтральны райаддзел міліцыі Гомелю, апрача прыхільніка стваранай
партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Кастуся Жукоўскага,
адмысловай позвай выклікалі й моладзевую актывістку Марыю Тульжанкову:
Гісторыя гучных адставак
У
атачэньні Аляксандра Лукашэнкі асобныя фігуры літаральна мяняліся
пасадамі ў розныя пэрыяды — гэта Віктар Шэйман, Генадзь Нявыглас, Урал
Латыпаў.
Як складаецца лёс паплечнікаў былых дыктатараў?
Пасьля
сыходу дыктатараў або аўтарытарных лідэраў з палітычнай сцэны лёс іх
паплечнікаў і памагатых складаецца па-рознаму. Некаму ўдаецца пазьбегчы
адказнасьці, іншыя трапляюць пад суд. Вось некалькі характэрных
прыкладаў за апошні год.
У крэслах Шэймана і Нявыгласа пакуль іх намесьнікі
Выканаўцамі
абавязкаў Дзяржсакратара Рады Бясьпекі прызначаны Юры Крывашэеў,
кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта – Анатоль Рубінаў.
М. Грыб: “Прэвэнтыўнае абвінавачаньне “ворагаў Беларусі” скіроўвае сьледзтва на ілжывы шлях у вышуку рэальнага злачынцы”
З
высокіх трыбунаў ужо чуліся розныя вэрсіі адносна таго, хто стаяў за
выбухам у ноч на 4 ліпеня ў Менску —выбухам, ад якога пацярпелі больш
за паўсотні гледачоў канцэрту на Дзень незалежнасьці. Аднак, як лічыць
грамадзкі рэдактар гэтага тыдня, генэрал-лейтэнант у адстаўцы Мечыслаў
Грыб, усялякія спробы скіраваць сьледзтва па штучным рэчышчы, якое
пракладзена перадусім Аляксандрам Лукашэнкам, — памылковыя.
Арыштаваны былы лідэр “Белага легіёну” Сяржук Чыслаў
Сяржук
Чыслаў арыштаваны 7-га ліпеня і зараз знаходзіцца ў ізалятары на вуліцы
Акрэсьціна. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла маці актывіста Галіна
Чыслава, якая спаслалася на адваката сына і супрацоўнікаў КДБ, якія
8-га ліпеня правялі ператрус на яе лецішчы пад Менскам.
Арыштаваны муж Ніны Шыдлоўскай
«Майго
мужа ўчора да позьняга вечара трымалі ва ўпраўленні КДБ па Менску і
Менскай вобласьці, потым даставілі ў сьледчы камітэт ГУУС
Мінгарвыканкама. У 12 гадзін ночы ён адтуль так і не выйшаў. Цяпер да
яго пайшоў адвакат", — расказала Шыдлоўская.
КДБ падазрае былога "белалегіёнаўца" ў выбуху 4 ліпеня
Супрацоўнікі КДБ затрымалі падазраванага ў злосным хуліганстве падчас канцэрту ўначы з 3 на 4 ліпеня. Гэта 34-гадовы Ігар Корсак.
Цешча Ігара Корсака Тацьцяна Цяцёркіна паведаміла Радыё Свабода, што 3
ліпеня яны ўсей сям’ёй былі на лецішчы і займаліся там будаўніцтвам. А
9-й вечара яны вярнуліся ў Менск і знаходзіліся дома.
***
Выканаўца
абавязкаў Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Юрась
Беленькі паведаміў Радыё Свабода, што цешча Ігара Корсака кандыдат
мэдычных навук Тацяна Цяцёркіна зьяўляецца актыўным сябрам Партыі
КХП-БНФ. Аднак сам Ігар Корсак не зьяўляецца сябрам партыі і не прымае
ніякага ўдзелу ў дзейнасьці партыі.
***
У гарадзкім
упраўленьні ўнутраных справаў не пацьвердзілі, але і не абверглі
інфармацыю Радыё Свабода пра тое, што зьявіліся затрыманыя ў справе пра
выбух у Менску 4 ліпеня.
«Мы не пацьвярджаем, але і не абвяргаем гэтую інфармацыю. Ідзе сьледства», -- заявілі Інтэрфаксу ў ГУУС.
“Групоўка Віктара Лукашэнкі сёньня п’е шампанскае”
У кватэрах актывістаў шукаюць выбухоўку
Стан самых цяжкіх пацярпелых троху палепшыўся
Лекары
паведамілі, што ў самых цяжкіх пацыентаў – ахвяраў выбуху 4 ліпеня ў
Менску, назіраецца станоўчая дынаміка. У 17-гадовага Міхаіла, пацыента
6-га клінічнага шпіталя, шматлікія раненьні жывата і грудной клеткі з
пашкоджаньнем печані, дыяфрагмы і пераломамі пазваночніка, рэбраў,
правых рукі і нагі. 19-гадовы Станіслаў з прабітай наскрозь
печаньню перанёс ў Шпіталі хуткай дапамогі ўжо дзьве складаныя апэрацыі
і чакае трэцяй – лекары выдаляць гайку, якая спынілася ля сэрца.
Журналісты “Комсомольской правды” пагутарылі са сваякамі Міхаіла і Станіслава.
Траўматоляг 6-га Гарадзкога клінічнага цэнтру траўматалёгіі і артапэдыі Аляксандар Крыўцун:
«З
пацярпелых, дастаўленых да нас у лякарню, самым цяжкім апынуўся хлопчык
18 гадоў, якога нашпігавала гэтымі жалязякамі больш усіх: у ступні,
перадплечча, грудной і брушной паражнінах . Яго ратаваць скончылі
толькі а 9-й.»
Пацярпелыя ў выніку выбуху 4 ліпеня. Здымкі з 6-га Гарадзкога клінічнага цэнтру траўматалёгіі і артапэдыі. Фотагалерэя.