Галоўная » 2008»Ліпень»3 » "Улада і грамадзтва застаюцца антыдэмакратычнымі і мілітарнымі"
"Улада і грамадзтва застаюцца антыдэмакратычнымі і мілітарнымі"
12:28
У Беларусі адзначаюць галоўнае дзяржаўнае сьвята.
У Менску будуць парад, народныя гуляньні, салют. Стылістыка дзяржаўных
сьвятаў у сучаснай Беларус.
Афіцыйная назва сьвята – Дзень незалежнасьці
(Дзень рэспублікі). Адзначаецца з 1997 году ў дзень вызваленьня Менску
ад нацыстаў у 1944 годзе. Рашэньне аб пераносе сьвята з 27 ліпеня, калі
ў 1990 году была абвешчаная Дэклярацыя а дзяржаўным сувэрэнітэце
Беларусі, было ініцыяванае А. Лукашэнкам і ўхваленае на рэфэрэндуме ў
лістападзе 2006 году.
У першыя гады свайго прэзыдэнцтва А. Лукашэнка на Дзень незалежнасьці выступаў па-беларуску, пазьней перайшоў на расейскую мову.
Сёньня ў сталіцы Беларусі пройдуць вайсковы парад, шэсьці спартоўцаў, народныя гуляньні, увечары чакаецца салют.
Пра зьмест і форму сьвяткаваньня Дня незалежнасьці гаворыць філёзаф Валянцін Акудовіч.
“Дзень
незалежнасьці 3 ліпеня -- гэта штучна створанае сьвята, і на яго
беларусы забудуцца, як толькі ў краіне зьменіцца ўлада.
Гэтаксама, як
ужо забыліся на дзень кастрычніцкай рэвалюцыі.
Што
да формы сьвяткаваньня, дык яна (і гэта відавочна ўсім) ёсьць копіяй
сьвятаў расейска-савецкай імпэрыі. Але і паводле сутнасьці гэта сьвята
такое ж самае, бо гэта і не сьвята, а дэманстрацыя моцы і велічы
ўладаў. І разам з тым еднасьці беларускага народу вакол гэтай улады.
Пра апошняе выразна сьведчыць сьпяваньне гімна ўсёй краінай. Які
фарс!.. Хацеў бы я ведаць, ці хаця б адзін з тысячы беларусаў насамрэч
памятае тэкст гімна?! Дарэчы, я зусім ня ўпэўнены, што і сам Аляксандар
Рыгоравіч ведае яго напамяць. Форма і зьмест сьвяткаваньня Дня
незалежнасьці яскрава робіць відавочным адзін вельмі сумны для нас
факт: і беларуская ўлада, і беларускае грамадзтва ў сваёй сутнасьці ўсё
яшчэ застаюцца антыдэмакратычнымі і мілітарнымі. Хіба мы можам уявіць
калёны танкаў на вуліцах Лёндану, Прагі, Бэрліну?.. Рытарычнае
пытаньне”.