Галоўная » 2008»Ліпень»1 » Камісар Эўразьвязу асудзіла беларускі закон аб СМІ
Камісар Эўразьвязу асудзіла беларускі закон аб СМІ
18:14
Камісар Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы і палітыцы
добрасуседзтва Бэніта Ферэра-Вальднэр скрытыкавала новы беларускі закон
"Аб сродках масавай інфармацыі".
У сваёй заяве яна адзначыла, што прыняты закон
"працягне абмежаваньне свабоды прэсы ў Беларусі". "Я шкадую, што ў гэты
закон не былі ўключаны рэкамэндацыі Міклаша Харашці, прадстаўніка АБСЭ
па пытаньнях свабоды СМІ, які супрацоўнічае з беларускімі ўладамі. Гэта
была магчымасьць для беларускага кіраўніцтва палепшыць становішча СМІ ў
Беларусі і стаць на шлях дэмакратызацыі, і такая магчымасьць згублена",
— падкрэсьліла спадарыня Ферэра-Вальднэр.
Эўракамісар
заклікала беларускія ўлады "выправіць сытуацыю напярэдадні парлямэнцкіх
выбараў 28 верасьня". Яна нагадала аб прапанове Эўразьвязу пашырыць
супрацоўніцтва зь Беларусьсю, калі беларускія ўлады "зробяць
пераканаўчыя крокі ў кірунку дэмакратыі і выкананьня правоў чалавека, у
прыватнасьці, вызваляць усіх палітычных зьняволеных, гарантуюць свабоду
СМІ і дэмакратычную хаду кампаніі выбараў у парлямэнт".
"Праект Закону аб СМІ ў Беларусі трэба зьмяніць," - заявіў сёньня і дакладчык Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні.