У Палаце прадстаўнікоў пачалося абмеркаваньне законапраекта “Аб сродках масавай інфармацыі”. . ТЭМА ДНЯ.
Гэты дакумэнт дэпутатам прадстаўляе першы намесьнік міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Яна адзначыла, што цяперашні закон аб СМІ дзейнічае з 1995 года. За гэты час у законе выявілася шэраг недахопаў.
Прынамсі
ў ім адсутнічаюць шэраг ключавых паняткаў, такіх як замежныя СМІ,
недакладнасьць СМІ і гэтак далей. Акрамя таго, паводле Л.Ананіч,
працэдура рэгістрацыі мэдыяў таксама мае шэраг недахопаў.
Таксама
ў дзейным законе ёсьць шэраг прабелаў: ня вызначаны парадак
фінансаваньня мэдыяў, адсутнічае адказнасьць заснавальніка за
дзейнасьць яго СМІ. У выніку, паводле Л.Ананіч, у сфэры мэдыяў цяпер
існуе “вельмі нізкая прававая культура”. Усё гэта вымушае прыняць новы
закон. Пры яго падрыхтоўцы выкарыстоўваўся заканадаўчы досьвед Расеі,
Украіны, Нямеччыны, ЗША і іншых дзяржаваў, шэрагу навуковых матэр’ялаў.
Л.Ананіч сказала, што пасьля прыняцьця новага закона ўсе мэдыі павінны будуць прайсьці перарэгістрацыю.