Галоўная » 2008»Люты»25 » КРЫМІНАЛЬНАЯ СПРАВА, ЗАВЕДЗЕНАЯ НА АНДРУСЯ ЦЯНЮТУ, ПРЫПЫНЕНА
КРЫМІНАЛЬНАЯ СПРАВА, ЗАВЕДЗЕНАЯ НА АНДРУСЯ ЦЯНЮТУ, ПРЫПЫНЕНА
20:41
Актывіст гомельскай філіі Маладога Фронту Андрусь Цянюта атрымаў ліст з КДБ, у якім паведамлялася, што крымінальная справа, заведзеная на маладафронтаўца па артыкуле 193’1 – “удзел у незарэгістраванай арганізацыі”, часова спынена.
Падстава – “немагчымасьць правядзеньня следчых дзеяньняў, без якіх ня можа быць прынята рашэньне аб заканчэньні папярэдняга расьсьледваньня”. Нагадаем, часовае спыненьне следзтва па гэтай крымінальнай справе адбываецца ўжо другі раз. Раней прыпыненьне справы матывавалі немагчымасьцю дапытаць падазроных маладафронтаўцаў Кірыла Атаманчыка і Арсеня Ягорчанку, якія навучаюцца за мяжою.
Андрусь Цянюта кажа, што будзе пісаць заяву ў КДБ аб неадкладным працягу сьледзтва:” Я не хачу ўвесь час быць падвешаным на гапліку і буду патрабаваць ці спыненьня незаконнай крымінальнай справы, ці працягу следзтва і прад’яўленьня абвінавачваньняў”.