У Гомельскай вобласці працягваецца крымінальны перасьлед актывістаў Маладога Фронту. Нагадаем, што на дадзены момант падазраванымі ў "дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі" паводле арт 193.1 К.К. РБ зьяўляюцца маладафронтаўцы Андрэй Цянюта, Кірыл Атаманчык і Арсень Ягорчанка. У межах гэтых крымінальных справаў працягваюцца допыты сяброў моладзевага нацыянальнага руху й людзей, якія маюць хоць нейкае дачыненьне да Маладога Фронту. Трэба дадаць, што зусім нядаўна Вярхоўны суд РБ на абсалютна незаконных падставах не задаволіў касацыйную скаргу Маладога Фронту на рашэньне упраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму аб адмове ў рэгістрацыі моладзеваму нацыянальнаму руху.