Сёньня ўвечары на 49-м годзе жыцьця памерла Ірына Казуліна, жонка зьняволенага палітыка, былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Казуліна.
З канца 1990-х гадоў Ірына Казуліна хварэла на рак малочнай залозы, увесь час годна змагалася за жыцьцё. Апрача зьняволенага мужа Аляксандра, у Ірыны Казулінай засталіся дочкі Вольга і Юлія, а таксама ўнук Улад.
Малады Фронт выказвае глыбокія спачуваньні сям’і Казуліных, усім сваякам, блізкім і сябрам Ірыны Казулінай. Молімся за гэтую мужную, нязломную, высокадухоўную жанчыну.
|