Галоўная » 2008 » Люты » 17 » “Зажги свою звезду” – кокурс маладых талентаў у Мазыры
“Зажги свою звезду” – кокурс маладых талентаў у Мазыры
20:39
Сёння, 17.02.2008, у Мазыры прайшоў конкурс “Зажги свою звезду”. Конкурс падзяляўся на тры часткі, першая – конкурс вядучых, другая – конкурс чытачоў, трэццяя – конкурс салістаў-вакалістаў. У гэтым конкурсе прымалі ўдзел мазырскі барды-патрыёты Варчык ды Шура Чарнавусы, выступы якіх былі прысвечаны праблеме беларускай мовы. Яшчэ Варчык паспрабаваў сябе ў якасці чытача. У конкурсе чытачоў першае месца атрымаў Варчык, са сваім вершам “Родная мова”. Калі ён чытаў верш душа проста вылаазіла з цела. Мне здавалася што ўся заля была ў шоку, калі хлапчук(вучань 10-га клясу), распавёў свой верш, які быў настолькі сурёзны ды шчыры, што не кожны дарослы пісьменнік здольны так напісаць. Калі пасля выступу я размаўляў з людзьмі не было ніводнага, хто сказаў бы нешта дрэннае. Праўда з гопнікамі я размовы ня меў. У конкурсе саліст-вакаліст першых месцаў не атрымалі, ні Варчык ні Шура. Але яны былі першымі, хто ў такім конкурсе граў жыўцом і спяваў па беларуску адначасова(нейкая дзяўчына спявала папсу па-беларуску). Спачатку спяваў Шура Чарнавусы, з акампаніментам сола-гітары дапамог Антон. Шура спяваў песню “Простыя людзі”, але гэта не тая, што ў ягоным дэбютным альбоме “Радыяцыя”, тут была іншая музыка ды словы. Потым ужо спяваў Варчык, з песняй “У вянок жалобы У.Караткевічу” на словы Р.Барадуліна і музыку Шуры Чарнавусага. З акампаніментам сола-гітары дапамагаў Шура Чарнавусы. Пасля выступу я даведаўся, што не маглі даць прызавыя месцы такім выканаўцам, бо як паведаміў адзін з членаў журы, гэта музыка не падыходзіць ў фармат, але дадаў, што галоўнае, што Варчык з Шурам узарвалі залю. Так сама казаў, што для такіх выканаўцаў трэба асобная катыгорыя, у сэнсе не проста саліст-вакаліст, а вакаліст-музыкант. Было вельмі прыемна бачыць, што ў зале сядзела шмат свядомых людзей, якія шануюць сваю культуру. Калі адзін з членаў журы заразмаўляў па-беларуску заля выбухнула аплядысментамі. Прыемнае адчуццё зразумець, што ты такі не адзін, што шчэ ёсць надзея на лепшы лёс нашай культуры.....