Змагары?
Змаганне за свабоду, добрая справа! Але ёсць людзі, якія знешне робяць выгляд змагання, хоць сапраўды ня робяць амаль нічога. Ёсць людзі якія робяць выгляд змагання, каб прыйсці да ўлады. Шмат для каго гэта – не навіна, але большая частка заплюшчыўшы вочы вераць ды ідуць за лідарамі, якія потым могуць здрадзіць. Для чаго я пра гэта размаўляю? А для таго каб людзі зразумелі, што змагацца можна і без усялякіх вялізных арганізацыяў і лідараў. Проста мне здаецца ў кожным населеным пункце ёць людзі якія могуць утварыць сваю арганізацыю. Гэта арганізацыя можа дзейнічаць не залежна ад арганізацый са сталіцы, і пры гэтым падтрымліваць іх ідэі. Проста не заўсёды там(у сталіцы), лідары арганізацый – шчырыя змагары. Таму у Мазыры(ці дзесьці шчэ), арганізацыя павінна быць аўтаномнай. Гледзячы на ўсе сваркі лідараў Б.Н.Ф. складваецца думка, што іх не цікавіць будучыня краіны, бо яны ваююць самі з сабой на выбарах старшыні. Але гэта вырашаць не мне.Многія шчырыя людзі прста нават саромеюцца сказаць аб тым, што прыхільнікі адных ідэй б’юцца паміж сабой. Так сама палохае адзін мазырчук, які амаль нічога не робіць, але ўсе здарэнні ў Мазыры прыпісвае сабе. Цяжка зразумець навошта, я не разумею. Імёны лепей не называць, але ён сам ведае пра каго ідзе рэч. Вось у Мазыры мітынг супраць адмены ільгот рабіла суполка школьнікаў ды студэнтаў, якіх, узгаданы вышэй таварыш нават ня ведаў, але прыпісаў арганізацыю сабе. Тое самае з флэш мобам “НЕ СБ”. Хацелася каб так ніхто не рабіў, мы павінны быць разам!!! Ды незалежна ад нікога ісці наперад да нашага шчасця.
12.02.2008 Незалежны карэспандэнт Крокус
|