Аўторак, 23.04.2024, 15:51
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2007 » Снежань » 25 » Са святам Божага Нараджэння!
Са святам Божага Нараджэння!
13:13

Сёння людзі па ўсім свеце адзначаюць найвялікшае свята - свята Божага Нараджэння. Разам з імі святкуюць і нашы суайчыннікі: каталікі ды пратэстанты.

Учора ўначы ва ўсіх касцёлах Беларусі прайшлі святочныя набажэнствы, а ў Мінску нават упершыню з такой урачыстай нагоды адбыўся феерверк каля Архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі.

Ціхая ноч, дзіўная ноч,
Дрэмле ўсё дый ня спіць
Па-над жолабам Панна стаіць,
На дзіцятка з усмешкай глядзіць.
Радасць у сэрцах гарыць…

Сёння ўранку дзеткі знайшлі ў боціках ці пад елкамі, ці нават у комінах падарункі ад Святога Мікалая, якога найчасцей усё ж, паводле сучаснай заходняй традыцыі, называюць Санта-Клаўсам.

Праваслаўныя беларусы, таксама як і рускія ды ўкраінцы, будуць адзначаць гэтае свята ўжо ў новым годзе. Але, здаецца, 25 снежня ўжо цяжка назваць цалкам рэлігійным святам. Асабліва нам - людзям, якія амаль 70 год былі адарваныя ад царквы. Нездарма беларусы часта называюць гэты дзень Калядамі, не ўсведамляючы таго, што гэта язычніцкае, а не хрысціянскае паняцце.

Гэта свята надзеі, свята веры ў цуд, свята добрых памкненняў, добрых думак ды ўчынкаў, свята, калі хочацца ўсміхацца нават незнаёмым людзям, свята еднасці і любові.

25 снежня ў Беларусі пачынаецца пара зімовых святаў, якіх у нас нават болей чым у іншых народаў. Наступныя некалькі тыдняў будуць прасякнутыя урачыстым настроем і хваёвым пахам, усмешкамі, віншавальнымі паштоўкамі, святочнымі песнямі і прыемнымі неспадзянкамі.

Віншуем усіх са Святам! Мы шчыра жадаем вам светлага святочнага настрою. І не толькі на ўрачыстыя дні, але і на ўвесь наступны год. Мы жадаем моцнага здароўя вам і вашым блізкім, а таксама здзяйснення самых смелых мараў.
Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 1143 | Дадаў: Admin | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Віншуем
23.04.2024 г.
З Днём Нараджэнне!:
pravoved777(39)
Каляндар навін
«  Снежань 2007  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz