Вырашыўшы скасаваць ільготы, кіраўнікі дзяржавы ведалі, што іх гаманцы стануць значна таўсцейшымі. Ільготы скасавалі. Гаманцы набіты, але гэтага мала!!! Сёння на вуліцах Мазыра, і іншых беларускіх гарадоў, ходзяць таварышы міліцыянты, якія даюць штраф, за адсутнасць флікераў. Штрафы прыкладна 15 000 бел.руб. Што таксама дае прадстаўнікам улады ня мала здабытку. Але ёсць людзі якія купляюць флікеры(іх не мала), і гэтае дзеянне таксама набівае гаманцы дэпутатаў і кампаніі(праўда меней). Здавалася б гаманцы набіты так, што нават незашпільваюцца, але аднойчы адчуўшы смак грошай, вельмі цяжка спыніцца. І вось яны прыдумалі новы спосаб павелічэння капіталу. Працаўнікоў дзяржаўных устаноў прымушаюць выпісваць дзяржаўныя газэты, прычым не адну на чалавека, а тры!!! Студэнтаў і выкладчыкаў прымушаюць пакупаць латарэі “Гамельчанка”, ці білеты на гарналыжны курорт, там дзе санкамі па нагам. Вядома гэта не ўсё, але гэта можа пабачыць кожны!!! Калі далей людзі будуць моўчкі выконваць усе жаданні ўладаў, у нас нават незастанецца “чаркі і шкваркі”.