На трэці дзень пасля расійскіх выбараў у Думу нарадзілася ці не галоўная сенсацыя нашага часу: у Мінск едзе прэзідзент Пуцін. Як паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае інфармацыйнае агенцтва БелТА, 13-14 снежня адбудзеццы пасядженне “Вышыйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі”, падчас якога Лукашенка і Пуцін “маюць намер дэтальна абмеркаваць перспектывы прыняцця Канстытуцыонага акта Саюзнай дзяржавы”. Не паспела гэта навіна абляцець беларускі інтэрнэт, як на многіхсайтах з’явілася экспрэс-водгук палітычнух каментатараў. Амаль усе усе б’ць трывогу: незалежнасць Беларусі пад пагрозай! У пацвяржджэнне гэтай тэзы адзін з аўтараў прыводзіць той факт, што візіт Пуціна будзе доўжыцца ажо два дні – за гэты час, маўляў, можна напрымаць шмат лёсавызначальных рашэнняў. Пішуць, што для Пуціна ўзначаюць Вышэйшы дзяржсавет (які цяпер, узначае Лукашенка) – спосаб захаваць усю паўнату ўлады ў Расіі пасля абрання ў саквіку новага прэзідэнта РФ. Дарэчы, ужо 17 снежня можа быць названае імя “пераемніка”. Ну, а Лукашенку за лаяльнасць Пуціну будуць ільготы на расіёскі газ і іншыя эканамічныя прэферэнцыі… Пра запланаваную сустрэчу Пуціна і Лукашенкі – ані слова. Хоць гэты факт і расійскую прэсу павінен быў бы цікавіць. Усё-ткі першыдзяржаўны візіт “нацыянальнага лідэра” за мяжу пасля гістарычнай перамогі прапуцінскай “Адзінай Расіі” і пераканфігурацыі ўлады.