Чацвер, 25.04.2024, 09:54
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2007 » Лістапад » 27 » "Дзеля агульнай беларускай справы трэба ўмець дамаўляцца"
"Дзеля агульнай беларускай справы трэба ўмець дамаўляцца"
02:00
 
Фото - photo.bymedia.net
Фото - photo.bymedia.net
Вось ужо некалькі дзён у СМІ і на форумах у інтэрнэце шырока абмяркоўваецца сустрэча беларускіх рок-музыкаў з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Алегам Праляскоўскім. Адны ўжо паспелі запісаць музыкаў у здраднікі, іншыя — называюць іх учынак “разумным прагматызмам”. Сваё меркаванне наконт гэтай сустрэчы выказаў “Салідарнасці” паэт Генадзь Бураўкін.

— Не трэба спяшацца з ацэнкай учынку музыкаў, — адзначае паэт. — Даваць ацэнкі трэба па выніках. Я не зусім разумею таго вэрхалу, што ўзняўся. Ну сустрэліся — і што з таго? На мой погляд, гэта толькі даказвае, што нашыя чыноўнікі пачалі крыху разумнець або проста не могуць рабіць больш выгляду, што няма гэтых таленавітых музыкантаў, няма іх творчасці. Дык што ж у гэтым дрэннага?

На думку Генадзя Бураўкіна, разумны кампраміс паміж музыкамі і ўладай будзе толькі на карысць.

— Я, канешне, не прысутнічаў пры гэтай размове, але нават не сумняваюся, што чыноўнікі прасiлі музыкаў адысці ад апазіцыйных спраў, не прымаць удзелу ў мітынгах і дэманстрацыях, а ўзамен паабяцалі ім выхад да масавага слухача — ратацыю на радыё і тэлебачанні. Як у гэтай сітуацыі паступяць музыкі — паглядзім. Наколькі я ведаю Вольскага, Хаменку, то не думаю, што яны здрадзяць сваім прынцыпам.

Тым не менш пэўны капраміс з уладамі быў бы апраўданым. Будзем рэалістамі — у чыноўнікаў ва ўладзе значна большыя магчымасці спрыяння ў справе папулярызацыі іх творчасці. З’яўленне на радыё і тэлебачанні — гэта ўжо не тыя некалькі тысяч, што могуць пачуць цябе на мітынгах, гэта ўжо мільёны слухачоў.

Генадзь Бураўкін бачыць пэўныя паралелі ў сённяшняй сітуацыі з савецкімі часамі, калі зрабіць нешта было магчыма, толькі інтэграваўшыся ва ўладныя структуры.

— Сітуацыя з музыкамі ў нечым нагадвае савецкія часы. Дзеля агульнай беларускай справы трэба ўмець дамаўляцца. Гэта і ёсць палітыка. У свой час, калі я быў кіраўнком Белтэлерадыёкампаніі і даваў прамы эфір з Зянонам Пазьняком, мы з ім таксама на цывілізаваным узроўні дамаўляліся, што некаторыя лозунгі ён не будзе агучваць у прамым эфіры. І ён пагаджаўся, бо данесці сваю пазіцыю да людзей было важней. У палітыцы такія кампрамісы апраўданы. Канешне, я буду вельмі рады пачуць “Краму”, “N. R. M” і “Палац” па радыё. Але ўся справа, якой цаной гэта будзе дасягнута. І калі музыканты будуць рабіць пэўны крок, то я хацеў бы, каб гэты крок быў зроблены на карысць Беларусі.

Анастасія Зелянкова

Фото - photo.bymedia.net

Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 911 | Дадаў: Admin | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Лістапад 2007  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz