У адным толькі Менску моладзь (усе апазыцыйныя моладзевыя арганізацыі!), у тым ліку й Малады Фронт, правяла 4 акцыі: ва Ўруччы, на Камароўскім кірмашы, на праспэкце Незалежнасьці й каля касьцёла Святога Язэпа. На дзіва, усё абыйшлося без затрыманьняў і правакацый.
У Мазыры школьнікі таксама не сядзяць склаўшы рукі : 23 чалавек выйшла на галоўную плошчу горада з расьцяжкай “Не – адмене ільготаў”, усе 23 па-сяброўску і былі затрыманыя і на ўсіх 23! былі састаўленыя пратаколы за “арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства”.
У Салігорску буйны Малады Фронт правёў яркую акцыю, прымеркаваную да Дня Салідарнасьці. Як і звычайна распачалася яна ў 20:00 на цэнтральнай плошчы.Гэтым разам моладзь вырашыла зьмяніць фармат і прайшла шэсцем па цэнтральныхвуліца гораду. Гэта было зьвязана з угодкамі з дня народзінаў Вінцэнта Гадлеўскага, каталіцкага пастара,аднаго са стваральнікаў "Беларускай Хрысьціянская Дэмактарыі" і "Беларускай Незалежніцкай Партыі", закатаванага ў Трасьцянцы фашыстамі.
Моладзь трымала ў рукох лампадкі і партрэты Зьмітра Дашкевіча, час ад часу гукаючы "Жыве Беларусь". Скончылася акцыя ля касьцёлу, дзе ўдзельнікі прасьпявалі нацыянальны гімн "Магутны Божа".
Акрамя гэтага, нашыя сябры ў Варшаве й Беластоку, якія вымушаныя былі зьехаць з-за рэпрэсій рэжыма, ізноў нагадалі польскай дэмакратычнай грамадзкасьці пра прыгнёт і здзекі зь беларускай моладзі, зь беларускай апазыцыі. Цікавы факт: па словах актывістаў у Варшаве ,калі яны запалілі сьвечкі і зьбіраліся разыходзіцца, на ганак выйшаў невядомы чалавек (магчыма, беларускі дыплямат) і нагамі разьбіў зьнічкі Памяці. Калі маладзёны вярнуліся, чалавек, лаючыся матам, хуценька пабег у амбасаду. Не вытрымліваюць ужо нэрвы ў беларускіх “патрыётаў”…
Акцыя Салідарнасьці ў Беластоку:
|