Дэнсавы экспэрымэнт Аляксандра
Памідорава ў супрацы зь менскімі ды-джэем Lexa пад назвай «Усе жадаюць
Party!», якая ўжо сталася гэткім «абласным гітом», дзякуючы шчыльнай
ратацыі на няменскіх FM-станцыях. Аляксандар Памідораў: «Мы склалі
сьпіс буйных цэнтраў ды месцаў зь мястэчкамі Беларусі, ды пад прыдуманы
рытмічны малюнак усё гэта было прапета-прачытана».Першы варыянт песьні «
Ўсе жадаюць Party!»
DJ Lexa ды
Аляксандар Памідораў
зрабілі яшчэ ў жніўні 2005 году. Гэтыя двое ўжо 12 год працуюць разам
на дыскатэках у розных клюбах Беларусі, а некалькі разоў нават езьдзілі
ў Расею.
Падобных песень на міжнароднай прасторы забаўляльнай
музыкі шмат, ды зьяўляюцца яны даволі цыклічна. Апошні быў на той
момант прыклад - гэта
Global Deejays з кавэрам на песьню
If You're Going to San Francisco. Яшчэ раней падобныя творы зь пералікам галоўных клюбных пунктаў планэты Зямля зьяўляліся і сярод рэйв ды хаўс выканаўцаў.
Аляксандар Памідораў распавядае, як вялася праца над трэкам «Усе жадаюць Party»: «
Быў
састаўлены сьпіс буйных цэнтраў ды месцаў зь мястэчкамі Беларусі, ды
пад прыдуманы рытмічны малюнак усё гэтае было прапета-прачытана. Трохі
часу забраў запіс жывых басыста ды саксафону. Пазьней дадалі яшчэ
фанкавую гітару». Як толькі песьня была цалкам гатовая, музыкі дзеля спробы аддалі яе на адну зь менскіх радыёстанцыяў. «
Але, як і чакалі, посьпех твор меў у большасьці не ў сталіцы, а менавіта ў абласных ды раённых цэнтрах».
Памідораў і DJ Lexa - Усе жадаюць Party! (музыка і словы - Аляксандар Памідораў, DJ Lexa).
ТГ