Міні-альбом ёсць вынікам супрацоўніцтва з гукарэжысёрам Анатолем
Харытонавым (дарэчы, супольна з ім запісаная і першая кружэлка).
Паводле зместу “Не чакай” атрымаўся ў нечым падобным да сімвалічнага
звяна, якое злучае тэматыку і адметныя рысы песняў першага альбому з
досыць новым гучаннем, скіраванасцю і зменамі ў стылістыцы “Спрата”.
Спадзяемся, нам нарэшце-такі ўдалося ўвасобіць усё гэта не толькі на
канцэртах, але і падчас плённай студыйнай працы.
Былі запісаныя як “правераныя” шматлікімі выступамі песні (напрыклад
“Казачныя Сны”), так і, у якасці невялічкага эксперыменту, творы, якія
да запісу міні-альбому ўвогуле нідзе не гучалі і не выконваліся
(“Памірае свет” і “Адчуй”).
Дарэчы, усе трэкі міні-альбому “На плынях вясны” размешчаныя ў сеціве для свабоднага спампоўвання.
Паводле паведамлення гурта