Папулярны беларускі гурт “Ляпіс Трубяцкой” не прадставіць свой новы альбом “Культпрасьвет” у Беларусі.
Новы альбом мае выйсьці 1 верасьня і будзе пашырацца без абмежаваньня, у тым ліку і бясплатна праз інтэрнэт.
Паводле “Эўрарадыё” прадзюсэр гурту Яўген Калмыкоў
паведаміў, што прэзэнтацыйнага туру для раскруткі альбому ў Беларусі ня
будзе, бо “трэба, каб краіна крыху адпачыла ад сваіх герояў”.
22-23 жніўня “Ляпісы” будуць гэдлайнэрамі міжнароднага фэстывалю “Be Free”
ў Чарнігаве, а адразу пасьля выхаду альбому 1 верасьня выпраўляюцца ў
гастролі па Расеі, дзе і мае пачацца афіцыйная прэзэнтацыя альбому
“Культпрасьвет”.
На мінулым тыдні ў інтэрнэце зьявіўся відэакліп песьні “Буревестник” з новага альбому.