Трэці фэст Be Free сёлета пройдзе 22—23 жніўня ў Чарнігаве. Хэдлайнэрам зь беларускага боку будзе «Ляпіс Трубяцкой», з украінскага — «Воплі Відаплясава». Асноўная праграма фэсту яшчэ не сфармаваная, арганізатары кажуць, што яшчэ ня позна падаваць заявы гуртам, якія жадаюць выступіць на фэсьце. Апошні тэрмін прыёму — 28 ліпеня.
Be Free па традыцыі штогод зьмяняе месца дыслякацыі. Спачатку гэта быў Луцк, летась — Львоў. Цяпер — Чарнігаў. На днях мясцовыя ўлады Чарнігава афіцыйна заявілі пра падтрымку беларускага вандроўнага фэстывалю. Канцэрты пройдуць у два дні на беразе Дзясны на пляцоўцы паміж Гарадзкім паркам культуры і гатэльным комплексам «Брянск». Там будзе стаяць сцэна фэстывалю, а для публікі будзе зарганізаванае намётавае мястэчка.
Арганізатары тлумачаць, што праграма фэсту яшчэ ня складзеная, бо дагэтуль вырашалася пытаньне зь пляцоўкай. Але ўжо вядома, што хэдлайнэрам зь беларускага боку будзе «Ляпіс Трубяцкой», з украінскага — «Воплі Відаплясава». Запрошаныя да ўдзелу беларускамоўны польскі гурт ZERO-85, N.R.M., не абыйдзецца пэўна без гурта ULIS (Слава Корань у ліку арганізатараў).
ТГ
Падрабязней на "Тузін Гітоў"
|