Як стала вядома ТГ, арганізатары літоўскага фэсту хацелі
запрасіць сёлета яшчэ адну групу зь Беларусі, акрамя «Ляпісаў» і The
Toobes.
Спачатку разглядаўся варыянт этна-трыё «Троіца», але беларускія
музыкі спаслаліся на занятасьць і адмовіліся. Дзеля выбару гурта
дырэктар фэсту Гедрус Клімкявічус нават на Bela Music зьезьдзіў, але
так нікога больш і не абраў. Тым часам, стала вядомая праграма фэсту.
Be2gether
пройдзе з 12 па 14 чэрвеня на мяжы Літвы і Беларусі з боку літоўскай
вёскі Нарвілішкі. Ужо можна пэўна сказаць, што беларусаў сёлета на
фэсьце будзе больш, чым калі. Пра тое сьведчыць неімаверная чарга ў
літоўскую амбасаду па
бясплатную візу, што выдаецца пры наяўнасьці квітка.
Нямала гледачоў зь Беларусі паедуць на сваіх
аўто.
Зь Менску да Нарвілішак ехаць ля 200 кілямэтраў па маршруце Ліда —
Шальчынінкай — Дзевянішкі — Даўленай — Нарвілішкі. Арганізатары
папярэджваюць, што на мяжы
абавязковая аўтастрахоўка (кошт 30 эўра).
Дабрацца да фэсту можна і
аўтобусам ці цягніком.
Аўтобус на Вільню адыходзіць у 7:20 і 8:20 штодня ад аўтавакзалу
«Ўсходні» (кошт квітка 37 500 рублёў). Цягнік на Вільню выпраўляецца ў
6:30 (квіток — 23 000 рублёў). Ехаць ля 4 гадзінаў.
Ад віленскага вакзалу 12 чэрвеня будуць адыходзіць адмысловыя фэстывальныя аўтобусы ў 11:00, 12:00, 13:40 і 14:35 (кошт 18 літаў, ля 20 000 рублёў).
Урэшце,
трэці — больш экстрымальны варыянт. Стопам, роварам ці прыгараднымі
аўтобусамі дабрацца да вёскі Пецкуны ля Гальшанаў. Тамака будзе адкрыты
пешаходны памежны пераход празь які можна трапіць на тэрыторыю Літвы пры наяўнасьці пашпарту і візы.
Квіток на фэст каштуе 160 000 руб. (на ўсе тры дні). Замовіць яго ўсё яшчэ можна праз тэлефоны: (029) 6-5555-96, (033) 6-5555-96.
Урэшце,
арганізатары вызначыліся з праграмай фэсту. Яна неканчатковая і ў ёй
нават у апошні момант магчымыя зьмены. Беларускіх камандаў на фэсьце
па-ранейшаму дзьве. Трэцяя сарвалася. Спачатку разглядаўся варыянт
этна-трыё «
Троіца», але беларускія музыкі спаслаліся на занятасьць і адмовіліся. Дзеля выбару беларускага гурта дырэктар фэсту
Гедрус Клімкявічус нават на
Bela Music зьезьдзіў, але так нікога больш і не абраў.