23 траўня адбудзецца першы беларускі фэстываль «Bela Music —
09». Удзел у ім возьмуць дзевяць вядучых выканаўцаў. У апошні момант
арганізатары дамовіліся на выступ зь Пятром Елфімавым. Фэст адкрые гурт Піта Паўлава GARADzKIJA, пасьля іх зайграюць
«Детидетей», Растопчын, Елфімаў, NeuroDubel, «Палац», «БЕЗ БИЛЕТА», а
скончыцца фэст выступамі «Крамы» і «J:морс». Канчатковая праграма
фэстывалю «Bela Music — 09».
Аляксандар Растопчын, які лічыцца адным з найлепшых блюзавых гітарыстаў
Нью-Ёрку, прыедзе ў Менск, каб выступіць на фэстывалі Bela Music 23
траўня. Едзе з Амэрыкі ён не адзін, а зь яшчэ адным славутым музыкам —
басістам Аляксеем Казлоўскім. Тут у Беларусі да іх далучыцца бубнач
«Крамы» Андрэй Філатаў. Гледачы першымі пачуюць іх новы праект — Rastop
Power Trio.
Гурт «J:морс» будзе ў ліку хэдлайнэраў фэстывалю «Bela Music — 09» Гурт даў
згоду на ўдзел пасьля свайго аншлягавага канцэрту ў КЗ «Мінск».
Уладзімер Пугач: «Мы з радасьцю выступім на гэтым фэсьце, бо оўпэн-эйры
— самая натуральная форма існаваньня рок-музыкі».
17:00 — 17:30 —
GARADzKIJA17:30 — 18:05 —
Детидетей18:05 — 18:35 —
Rastop Power Trio18:35 — 19:00 —
Пятро Елфімаў19:00 — 19:35 —
Neuro Dubel19:35 — 20:10 —
Палац20:10 — 20:45 —
БЕЗ БИЛЕТА20:45 — 21:20 —
Крама21:20 — 21:55 —
J:морс
Пляцоўка на Баравой, хоць і належыць да Менскай вобласьці, знаходзіцца непадалёк ад менскага мікрараёну «
Ўручча». Адмыслова для наведнікаў фэсту ад станцыі мэтро «
Ўсход» да месца фэсту
з 15:00 да 23:00 спэцрэйсам туды-назад будуць езьдзіць аўтобусы. Кошт квітка на аўтобус — 600 рублёў. Можна
дабрацца па-іншаму:
гарадзкім транспартам да гандлёвага цэнтру «Аквабэл» і ад яго прайсьці
якіх 500 мэтраў наперад да пляцоўкі, арыентуючыся на ўказальнікі «Bela
Music — 09».
На полі аэрадрому будзе арганізаваная
бясплатная паркоўка. Заезд з аўтадарогі Калодзішчы — Заслаўе. Арыентыр на ўказальнік Bela Music, кіруйцеся інструкцыямі інспэктараў ДАІ.
Зь некаторых немузычных сюрпрызаў фэсту — кампанія «
Мабільны горад» мае разыграць сярод слухачоў iRiver’ы.
Квіткі
на сам фестываль каштуюць 20 000 руб. Дзеткі да 10 гадоў у
суправаджэньні дарослых — задарма. Квіткі можна набыць перад пачаткам
фэсту ў касах на Баравой, а таксама напярэдадні ў асноўных тэатральных
касах Менску.
Квіток
можна замовіць і праз інтэрнэт, на сайце арганізатараў фэсту —
soundline.by. Пры замове чатырох квіткоў гарантуецца дастаўка.