Названыя ляўрэаты прэміі «Альфа-радыё» ды Міністэрства
інфармацыі. Разынка прэміі ў тым, што тут няма падзяленьняў на месцы.
Кампанія адзначаных ня надта пярэстая.
Як і заўжды пераважная
большасьць у ёй — прадстаўнікі папулярнай музыкі, але здолелі патрапіць
у 20-ку абраных і два беларускамоўныя гурты — «Палац» і «Крамбамбуля».
Найлепшых абралі слухацкім галасаваньнем з 308 выканаўцаў, што захацелі
ў ім паўдзельнічаць. Арганізатары прэміі вырашылі скончыць галасаваньне
на этапе выбару 20-кі лепшых і не разьмяркоўваць іх па намінацыях. « Галоўная асаблівасьць нашай прэміі — адсутнасьць першых, другіх ды пятых месцаў»,
— заяўляюць яны. У сьпіс уладальнікаў «залатых вушэй» трапілі айчынныя
пап-выканаўцы, але сярод іх ёсьць украінская сьпявачка Мята. На «Альфа-радыё» патлумачылі гэта тым, што яна мае беларускія карані. Яшчэ зь цікавостак прэміі — упершыню адну статуэтку атрымаюць чатыры выканаўцы. Гонар выпаў гурту зь дзікунскай назвай White Russia. Адзначаныя таксама « Крамбамбуля» і « Палац», намінанты «Крама», ESPRIT і Dali не атрымалі нічога, а прыз «За творчае даўгалецьце» ўзяў Аляксандар Саладуха. «Залатыя вушы» раздадуць на цырымоніі 3 красавіка ў менскім Палацы спорту.
|