Увечары ў Палацы культуры гораду Маладэчна былі названыя
пераможцы 13-й па ліку цырымоніі ўзнагароджаньня найлепшых музыкаў
краіны «Рок-Каранацыя». Абыйшлося без асаблівых сюрпрызаў — галоўную
рок-карону атрымаў гурт «Ляпіс Трубяцкой». Каманда Сяргея Міхалка
сьледам за N.R.M. і Neuro Dubel стала трэцяй беларускай групай, якая
двойчы прызнавалася найлепшай на цырымоніі. Вынікі цырымоніі. Пераможцаў вызначала журы, акром адмыслова пазначаных намініцыяў.
Песьня году (вызначалася парталам «Тузін Гітоў») — « Зорачкі» («Ляпіс Трубяцкой») Альбом году — « Маніфэст» («Ляпіс Трубяцкой») Выканаўца году — Віталь Артыст («БЕЗ БИЛЕТА») Кліп году — « Мечтатели» («БЕЗ БИЛЕТА») Адкрыцьцё году (вызначалася наведнікамі парталу «Тузін Гітоў») — ESPRITТрадыцыі і сучаснасьць (вызначалася ініцыятывай «Будзьма») — этна-трыё « Троіца» За вялікі ўнёсак у разьвіцьцё беларускай музыкі (вызначалася арганізатарамі) — Андрэй Іваноў (гурт «Зарціпо») Рок-князёўна (вызначалася арганізатарамі) — Ганна Хітрык («Детидетей») Рок-Карона — « Ляпіс Трубяцкой» ТГ
Фота: lyapis.com
|