Аўторак, 23.04.2024, 09:15
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 102
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2015 » Чэрвень » 23 » Тры доказы таго, што «беларускі парадак» – фікцыя
Тры доказы таго, што «беларускі парадак» – фікцыя
19:25

    Алесь Чайчыц напісаў пра «беларускі парадак». У параўнаньні з расейскім бязладзьдзем мабыць і просіцца такі тэрмін. Але, на маю думку, гэта фікцыя, якой проста не існуе ў прыродзе.

   Па-першае, «беларускі парадак» – гэта па ідэі беларуская дзяржава, беларуская адукацыя і беларуская культура. 

У РБ ёсьць толькі фармальныя прыкметы беларускай дзяржавы (пашпарт, грошы, нумары машын), усе рэальныя праявы беларускай адукацыі і культуры – нефармальныя і часьцяком забараняюцца дзяржавай.

Па-другое, давайце перастанем расказваць байкі пра «чыстыя вуліцы». Варта на паўдня ня вывесьці на гэтыя самыя вуліцы арміі прыборшчыкаў, і вы пабачыце, якія беларусы «парадачныя». Ці можна проста цяпер выехаць у зялёныя зоны за межы Менску, каб пераканацца, што дзе п’юць, там і рэчавыя доказы пакідаюць. І гэта – татальна.

Па-трэцяе, – пра законапаслухмяных беларусаў. Яны насамрэч такія, але. Тое, што колькасьць карных органаў на душу насельніцтва ў нас найвялікшая ў сьвеце, а на 28 тэатраў па краіне прыпадае 31 турма, – гэта вам пра нешта кажа? Дапусьцім, Лукашэнка перабіў бандыцкія групоўкі, якіх у 1990-я была процьма, дапусьцім моладзь шматсоценнымі касякамі ня ходзіць раён на раён, як было яшчэ ў 1980-я. Дапусьцім, людзі не пераходзяць на чырвонае сьвятло. Людзі пастаянна баяцца беспрадзелу з боку мянтоў, калі за пераход на чырвонае можна ня штраф атрымаць, як у савецкія часы, а адразу – дубінай і заламваньнем рук. Каб хаця чэрап не праламалі.

А які ў нас «парадак» у эканоміцы, выбарчым працэсе, СМІ – кожны бачыць няўзброеным вокам.

Алесь піша пра «беларускі орднунг». У такой тэрміналёгіі, магчыма, ён і прысутнічае, але сьведчыць выключна пра аўтарытарызм улады, уседазволенасьць чынавенства і поўны беспрадзел, які ўжывае бюракратыя ў дачыненьні да грамадзяніна дзяржавы.

Што да краінаў, дзе сёньня найлепей жывецца чалавеку, дык там даўно адмовіліся ад «парадку» ў дачыненьнях, а культывуюць замест яго гармонію. Гарманізацыя ўсіх законных інтарэсаў з усімі законнымі інтарэсамі і стварае той славуты камфорт для жыцьця, у які пераехалі сотні тысяч нашых суайчыньнікаў.

Далей ад «парадку».

http://www.svaboda.org/

Катэгорыя: Беларусь | Праглядаў: 489 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Віншуем
23.04.2024 г.
З Днём Нараджэнне!:
pravoved777(39)
Каляндар навін
«  Чэрвень 2015  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz