Чацвер, 28.03.2024, 20:54
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Травень » 29 » Лукашэнка: Кудрын цалкам кансалідаваўся з адмарозкамі
Лукашэнка: Кудрын цалкам кансалідаваўся з адмарозкамі
04:25
  Сёньня Аляксандар Лукашэнка нэрвова адрэагаваў на ўчорашнія выказваньні міністра фінансаў Расеі Аляксея Кудрына, які заявіў, што Беларусь наблізілася да мяжы неплатаздольнасьці, ды зьвязаў выдзяленьне Менску апошняй траншы расейскага крэдыту памерам у 500 мільёнаў даляраў з антыкрызіснымі дзеяньнямі беларускага ўраду.

Аляксей Кудрын пасьля паседжаньня саюзнага саўміну ў Менску 28 траўня
СЛУХАЦЬ:


Сёньня ў Менску прайшла нарада па пытаньнях сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі — мерапрыемства, якое загадзя не анансавалася і якое, відавочна, стала адказам на вынікі ўчорашняга візыту ў Менск прэм’ер-міністра Расеі Ўладзімера Пуціна. Адкрываючы нараду, Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад урадоўцаў перастаць выпрошваць у Расеі падтрымку і пачаць наладжваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва па іншых кірунках.

“Не атрымліваецца ў Расеі — ня трэба кланяцца, ня трэба ныць і плакаць. Трэба шукаць сваё шчасьце ў іншай частцы плянэты. Я гэта сьвядома публічна кажу. Вы ўчора назіралі цікавую сытуацыю, калі прэзыдэнт сядзіць з Уладзімерам Уладзімеравічам Пуціным і абмяркоўвае на сяброўскай ноце пытаньні, пачынаючы ад асабістых, прыватных і заканчваючы дзяржаўнымі. А ў гэты час Кудрын дае прэсавую канфэрэнцыю, сутнасьць якой — пасеяць паніку ў Беларусі”, — заявіў кіраўнік Беларусі.

Аляксандар Лукашэнка нават заявіў, што Кудрын “цалкам кансалідаваўся з нашымі адмарозкамі, якія тут на заходнія грошы вякаюць і пачынаюць вучыць працаваць”.

Абурылі Аляксандра Лукашэнку ўчорашнія выказваньні міністра фінансаў Расеі Аляксея Кудрына. Апошні заявіў у Менску, што Расея можа “сутыкнуцца зь неплатаздольнасьцю беларускай эканомікі ў канцы году альбо ў наступным годзе”. Магчыма, асабліва разьюшыла Лукашэнку тая гульня ў добрага і кепскага сьледчага, якую прадэманстравалі Ўладзімер Пуцін і Аляксей Кудрын — пакуль Кудрын ставіў пахавальныя дыягназы беларускай эканоміцы, Пуцін хваліў беларускія дасягненьні і абяцаў, што Расея заўсёды падставіць плячо. Паводле Лукашэнкі, “учора Пуцін сказаў, што на падлёце да Менску абмяркоўваў з Кудрыным сытуацыю. І тут Кудрын выбухнуў тырадай. Што — гэта не было ўзгоднена? Усё гэта было ўзгоднена!”

Лукашэнка заклікаў урад “будаваць сваю эканоміку і палітыку як сувэрэнная дзяржава” і выкарыстоўваць альтэрнатыўныя Расеі магчымасьці ўзьдзеяньня на сытуацыю і на тыя выклікі, якія Беларусі ствараюць, у тым ліку і ў Расеі”.

Палітоляг Уладзімер Мацкевіч адзначае, што беларускае кіраўніцтва ўсё больш разумее абмежаванасьць расейскага рынку і неабходнасьць арыентавацца на рынкі заходнія:

“Даўно зразумела, што расейскі рынак для Беларусі вычарпаны. Далейшае павялічэньне гандлю з Расеяй ужо немагчымае. Таму трэба пераарыентоўвацца на заходнія рынкі. Нават не на краіны трэцяга сьвету, а менавіта на заходнія — там ёсьць грошы, там ёсьць спажывецкі рынак, туды трэба прасоўваць свае тавары.

Да таго ж Расея патрапіла ў вялізарны крызіс, і іхнія магчымасьці вельмі малыя, каб даваць камусьці крэдыты. А рэзкія выказваньні Лукашэнкі — справа звыклая. Сёньня зрабіў, заўтра забраў назад, і гэтак далей”.


Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 762 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Травень 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz