Пятніца, 19.04.2024, 00:43
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Красавік » 18 » Салдаты-апазыцыянэры праходзяць суды
Салдаты-апазыцыянэры праходзяць суды
02:42
  Двое прызыўнікоў-апазыцыянэраў Франак Вячорка і Зьміцер Хведарук спрабавалі даказаць у судзе, што іх забралі ў войска незаконна.

  Суд у справе Івана Шылы дагэтуль не прызначаны.


Назіральнікі лічаць, што вайскоўцы і прызыўнікі сталі закладнікамі палітычна матываванага загаду і судовыя разгляды не будуць на баку гвалтоўна забраных у войска апазыцыянэраў.
Іван Шыла адзіны з трох прызыўнікоў-апазыцыянэраў, справа якога дагэтуль не разглядалася ў судовай інстанцыі. Івана, як і Франка Вячорку і Зьмітра Хведарука за два дня да заканчэньня прызыўной кампаніі гвалтоўна схапілі міліцыянты, якімі камандавалі людзі ў цывільным.

Усе трое хлопцаў пасьля прыняцьця прысягі трапілі ў шпіталі. Мэдыкі вайсковых частак самі далі ім накіраваньне на абсьледаваньне з-за праблемаў са здароўем. Іван цяпер ходзіць у нарады і нясе, як іншыя салдаты службу.

Ягоны бацька Ўладзімер Шыла непакоіцца, што заяву Івана на гвалтоўны без мэдычнага абсьледаваньня прызыў перакідваюць з аднаго суда ў іншы.

“Справа знаходзіцца ў Беларускім вайсковым судзе. Але там ёсьць адпаведная рэзалюцыя на запыт менскага абласнога суду аб дадатковай праверцы. Яны яе зноў накіруюць у менскі абласны суд. Мяне гэта зьдзіўляе, бо менскі абласны суд не зьяўляецца больш высокай судовай інстанцыяй для беларускага вайсковага суду. Справа там была і яны маглі добра зь ёй азнаёміцца.

Але тым ня менш вось такія дзіўныя нейкія гульні. Учора мне вусна ў беларускім вайсковым судзе паведамілі, што справа знаходзіцца ў Бабруйскім міжгарнізоным вайсковым судзе”.

Маці Зьмітра Хведарука 15 і 16 красавіка прадстаўляла ў судзе Першамайскага раёну інтарэсы свайго сына. Яна абураная паводзінамі судзьдзі Натальлі Петух, якая выдаліла з судовай залі некалькі чалавек, якія прыйшлі падтрымаць актывіста, але нават на просьбу адвакатцы не зрабіла заўвагі вайскоўцам, якія рагаталі і зьедліва адказвалі на пытаньні.

На судзе быў чалавек у цывільным, які назіраў за працэсам. На другі дзень суду ўсіх прысутных пачалі здымаць на відэакамэру. Калі ж маладафронтавец Алесь Любянчук пачаў у адказ здымаць апэратара і чалавека ў цывільным, яго адразу затрымалі. У міліцыі зьнішчылі запіс. Ірына Хведарук лічыць гэта яшчэ адным доказам таго, што справа яе сына палітычная.

“Такая зьедлівая задаволеная ўхмылка на твары чалавека, які прадстаўляў таямнічыя органы. Калі настаў такі момант, што пытаньні іх сталі раздражняць і яны разумелі, што ня вельмі добра выглядаюць са сваімі адказамі, калі твар раённага ваенкома пачырванеў, а потым і гарадзкога таксама, стаў цёмны вайсковы мэдык, такая ж задаволеная ўхмылка ў гэтага грамадзяніна... Бо ён не пры справах”.

Франак Вячорка пакуль не азнаёміўся з матэрыяламі справы, паводле якой міжгарнізонны суд адмовіўся прызнаць, што вайскоўцы і мэдыкі парушылі заканадаўчыя нормы падчас гвалтоўнага прызыву старшыні моладзі БНФ на вайсковую службу. У Мазырскай частцы скончыўся абвешчаны карантын. Да таго ж, адрамантавалі таксафон на КПП. Цяпер Франак з дазволу камандаваньня часткі будзе мець магчымасьць тэлефанаваць сваім сябрам.

“У яго ідзе руцінная служба. Праўда, скардзіцца на здароўе, на ціск і на сэрца. Гэта звычайныя ягоныя жыцьцёвыя праблемы. Таму я ўсё ж мяркую, што камандаваньне мусіць прыняць рашэньне на ягонае паўторнае і вельмі сур’ёзнае абсьледаваньне, калі яны рэальна дбаюць пра здароўе сваіх салдатаў”.

Бацькі Франка наведаюць яго ў нядзелю.

Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 888 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Красавік 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz