Чацвер, 28.03.2024, 15:49
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Вольная музыка | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Рэклама
Катэгорыі старонкі
Навіны [29]
Музыка [9]
Відэа [3]
Фота [3]
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 102
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » Вольная музыка » Навіны » N.R.M. перапыняе маўчаньне

N.R.M. перапыняе маўчаньне
  Пасьля паўзы ў год гурт Лявона Вольскага ізноў дае вялікі канцэрт у Менску. Нагода — 15-годзьдзе творчай дзейнасьці. Спраўляцца юбілей будзе без асаблівага афіцыёзу, патасу і гучных словаў, у вялікай залі, але ў камэрным фармаце.

  «Мне асабіста акустычныя канцэрты падабаюцца больш цёплымі адносінамі з гледачамі, хатняй атмасфэрай і магчымасьцю суцэльнай імправізацыі», — прызнаецца Лявон Вольскі.



Пасьля таго, як рокерам паабяцалі ў адміністрацыі прэзыдэнта зьняць усе забароны, гурт N.R.M. практычна зьнік з музычнага далягляду і адмаўляўся ад удзелу ў канцэртах і фэстывалях на тэрыторыі Беларусі. Самі музыкі тлумачылі гэта тым, што ўзялі творчы адпачынак. «Трэба вытрымаць паўзу. Тры гады нельга было граць, а цяпер гэта нават заахвочваецца. Думаю, што наадварот у гэтай сытуацыі трэба крышачку памаўчаць ды падумаць», — прызнаўся Вольскі ў адным з сваіх інтэрвію. За гэты час гурт сабраўся ўсяго некалькі разоў і тое дзеля канцэртаў па-за межамі краіны.

І вось музыкі прынялі рашэньне даць вялікі канцэрт — у канцэртнай залі «Мінск» 17 сьнежня. Гэта будзе першы іх выступ за гэты год у сталіцы. Нагода — 15-годзьдзе N.R.M., якое вырашана справіць акустычным канцэртам. Лявон Вольскі прызнаецца, што такі камэрны фармат яму больш даспадобы, бо мае больш хатнюю атмасферу, дае магчымасьці для імправізацыі ды і наогул атмасфэра на такіх выступах яму падаецца больш добразычлівай. Музыкі абяцаюць сыграць галоўныя гіты N.R.M., песьні з супольных праектаў, калядныя творы, а таксама рыхтуюць колькі сюрпрызаў.

ТГ, паводле www.udf.by

Катэгорыя: Навіны | Дадаў: Admin (10.11.2009) | Автор: "Тузін Гітоў"
Праглядаў: 929 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Дакладны беларускі час
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Рэклама
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz