Чацвер, 28.03.2024, 18:46
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Вольная музыка | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Рэклама
Катэгорыі старонкі
Навіны [29]
Музыка [9]
Відэа [3]
Фота [3]
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » Вольная музыка » Навіны » Адкрыцьці і расчараваньні «Басовішча-2009»

Адкрыцьці і расчараваньні «Басовішча-2009»
   Юбілейнае дваццатае «Басовішча» прадэманстравала ўсе перавагі і хібы фэстывалю музыкі маладой Беларусі. Заўсёдныя крытыкі наракалі і будуць наракаць на недапрацоўкі ў арганізацыі, благі апарат ды няроўнасьці ў падборы гуртоў. Аматары фэсту скажуць пра незабыўную атмасфэру свабоды ды еднасьці, цудоўную магчымасьць паслухаць беларускую музыку ды папіць піва зь сябрамі. І першым, і другім ня варта забываць, што «Басовішча» — гэта фэст, які ладзяць мясцовыя беларускія студэнты (а часам нават і школьнікі) для беларускай нацыянальнай меншасьці на Падляшшы. Аднак гэта не азначае, што арганізацыйныя памылкі заўсёды будуць сьпісваць на малы ўзрост «басаўцаў».

«Басовішча-2009» праводзіла новая каманда кіраўнікоў Беларускага аб’яднаньня студэнтаў. Зьмена пакаленьняў у «БАСе» адбілася і на якасьці арганізацыі фэстываля. Напрыклад, гурт N.R.M., які адмыслова для гэтага «Басовішча» падрыхтаваў праграму зь песьняў гурта «Мроя» быў непрыемна зьдзіўлены адсутнасьцю на сцэне экранаў і праектара. Праз гэта гледачы ня ўбачылі спэцыяльна прадрыхтаваны відэашэраг, якім гурт хацеў аздобіць свой выступ. Былі і іншыя тэхнічныя праблемы, якія ў выніку прывялі да скарачэньня часу выступаў некаторых гуртоў. Відавочна было і тое, што сёлета вырашылі сэканоміць на апараце ды наогул тэхнічным баку — тэхнікаў і гукачоў запрасілі менш прафэсійных. Як заўжды была цалкам праігнараваная праца з прэсай — арганізатары ня тое, што пра прэс-канфэрэнцыі не падумалі, яны нават прэс-рэлізаў ня склалі.

Крыху зьдзівіў і падбор выступоўцаў. Першы фэстывальны дзень відавочна саступаў другому ў «зорнасьці» гуртоў ды й агульным прафэсіяналізме музыкаў. Не зразумела, што рабіў на фэсьце аматарскі гурт Rahis (нават гітара Бузоўскага з IQ48 не дапамагла ім палепшыць саўнд), чаму акустычнае «Босае сонца» выступае пасьля даволі цяжкога SOKa, а некаторыя вартыя гурты ўвогуле не былі запрошаныя на «Басовішча».

Варта сказаць і пра падрыхтоўку саміх музыкаў да сваіх выступаў. Дакладней, пра адказнасьць тых гуртоў, якія па задуме арганізатараў павінны былі перанесьці гледачоў у атмасфэру першых «Басоў». Прэтэнзіяў тут ня можа быць хіба да N.R.M. Вольскі і кампанія сапраўды прапусьцілі празь сябе ідэю юбілейнага «Басовішча», загадзя адрэпэтаваўшы «мроеўскія» песьні. Нават Піт Паўлаў, які трапіў у «Мрою» пры канцы яе існаваньня, арганічна глядзеўся ў гэтым шоў вяртаньня ў мінулае. А вось іншыя калектывы на юбілейным фэстывалі адпрацоўвалі свае стандартныя праграмы. «Крама», канечне, засьпявала колькі песень з рэпэртуару «Бонды», але «Слуцкую браму» і «Стэфку» мы чуем на кожным канцэрце. Тое ж самае тычыцца і ULISа. Рэпэртуар каманды Кораня застаецца нязьменным апошнія шэсьць гадоў. Новых песьняў у гурта не зьяўляецца, а аранжыроўкі старых не зьмяняюцца.

Прыемным адкрыцьцём сёлетняга «Басовішча» стаў беларускамоўны выступ гурта «Детидетей». На самым пачатку іх сэту было заўважна, што Ганна Хітрык троху хвалюецца, ёй нібыта было няўтульна і нязручна размаўляць між песьнямі па-беларуску. Але рэакцыя публікі на музыку гурта дала плён. Хто-ніхто нават казаў, што «Детидетей» — гэта наш Gogol Bordello:) Няблага выступілі і шматразовыя пераможцы ТГ гурт «Жнюв». Але пакуль каманда гучыць сыра, хоць у выніку іх прага да канцэптуальнасьці і блізкага кантакту з гледачамі павінна даць плён.

Вось ужо дваццаць гадоў усярэдзіне ліпеня ўрочышча Борык пад Гарадком на некалькі дзён пераўтвараецца ў меку аматараў беларускай музыкі. І хоць нельга сказаць, што фэстываль пастаянна стаіць на месцы, але ж разьвівацца ён можа і больш хутчэйшымі тэмпамі. У арганізатараў ёсьць год для таго, каб падумаць, як палепшыць «Басовішча» і не дапусьціць тых памылак, што былі зробленыя сёлета. Можа варта «басаўцам» мінулых пакаленьняў не адыходзіць так імгненна ад сваіх ранейшых справаў?

Аляксей Мінчонак, для ТГ
Катэгорыя: Навіны | Дадаў: Karnic (20.07.2009) | Автор: "Тузін Гітоў"
Праглядаў: 925 | Каментары: 1 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Дакладны беларускі час
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Рэклама
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz