Чацвер, 28.03.2024, 13:27
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Вольная музыка | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Рэклама
Катэгорыі старонкі
Навіны [29]
Музыка [9]
Відэа [3]
Фота [3]
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 102
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » Вольная музыка » Навіны » «Троіца» сарвалася (+ праграма фэсту Be2gether)

«Троіца» сарвалася (+ праграма фэсту Be2gether)
  Як стала вядома ТГ, арганізатары літоўскага фэсту хацелі запрасіць сёлета яшчэ адну групу зь Беларусі, акрамя «Ляпісаў» і The Toobes.

  Спачатку разглядаўся варыянт этна-трыё «Троіца», але беларускія музыкі спаслаліся на занятасьць і адмовіліся.

  Дзеля выбару гурта дырэктар фэсту Гедрус Клімкявічус нават на Bela Music зьезьдзіў, але так нікога больш і не абраў. Тым часам, стала вядомая праграма фэсту.
Be2gether

Be2gether пройдзе з 12 па 14 чэрвеня на мяжы Літвы і Беларусі з боку літоўскай вёскі Нарвілішкі. Ужо можна пэўна сказаць, што беларусаў сёлета на фэсьце будзе больш, чым калі. Пра тое сьведчыць неімаверная чарга ў літоўскую амбасаду па бясплатную візу, што выдаецца пры наяўнасьці квітка.

Нямала гледачоў зь Беларусі паедуць на сваіх аўто. Зь Менску да Нарвілішак ехаць ля 200 кілямэтраў па маршруце Ліда — Шальчынінкай — Дзевянішкі — Даўленай — Нарвілішкі. Арганізатары папярэджваюць, што на мяжы абавязковая аўтастрахоўка (кошт 30 эўра).

Дабрацца да фэсту можна і аўтобусам ці цягніком. Аўтобус на Вільню адыходзіць у 7:20 і 8:20 штодня ад аўтавакзалу «Ўсходні» (кошт квітка 37 500 рублёў). Цягнік на Вільню выпраўляецца ў 6:30 (квіток — 23 000 рублёў). Ехаць ля 4 гадзінаў.

Ад віленскага вакзалу 12 чэрвеня будуць адыходзіць адмысловыя фэстывальныя аўтобусы ў 11:00, 12:00, 13:40 і 14:35 (кошт 18 літаў, ля 20 000 рублёў).

Урэшце, трэці — больш экстрымальны варыянт. Стопам, роварам ці прыгараднымі аўтобусамі дабрацца да вёскі Пецкуны ля Гальшанаў. Тамака будзе адкрыты пешаходны памежны пераход празь які можна трапіць на тэрыторыю Літвы пры наяўнасьці пашпарту і візы.

Квіток на фэст каштуе 160 000 руб. (на ўсе тры дні). Замовіць яго ўсё яшчэ можна праз тэлефоны: (029) 6-5555-96, (033) 6-5555-96.

Урэшце, арганізатары вызначыліся з праграмай фэсту. Яна неканчатковая і ў ёй нават у апошні момант магчымыя зьмены. Беларускіх камандаў на фэсьце па-ранейшаму дзьве. Трэцяя сарвалася. Спачатку разглядаўся варыянт этна-трыё «Троіца», але беларускія музыкі спаслаліся на занятасьць і адмовіліся. Дзеля выбару беларускага гурта дырэктар фэсту Гедрус Клімкявічус нават на Bela Music зьезьдзіў, але так нікога больш і не абраў.

Парадак выступу гуртоў на дзьвюх сцэнах фэсту:

12 чэрвеня. Адкрыцьцё пляцоўкі ў 15:00. Пачатак канцэртаў у 16:00.
Airija (Літва)
Dilated Peoples (ЗША)
Марыёнас Мікітавічус (Літва)
Gogol Bordello (ЗША)
Roni Size feat. MC Dynamite (Вялікабрытанія)
Golden Parazyth (Літва)
Jam Jam (Літва)
Neverstore (Швэцыя)
Miloopa (Польшча)
Snake & Jets — Amazing Bullet Band (Данія)
Delorean (Гішпанія)

13 чэрвеня. Адкрыцьцё актыўнай зоны фэсту ў 11:00. Пачатак канцэртаў у 13:00.
ZAS (Літва)
TWNKL (Літва)
Bedwetters (Эстонія)
Touch and Go (Вялікабрытанія)
Jurga (Літва)
Ляпіс Трубяцкой (Беларусь)
Polarkreis 18 (Нямеччына)
Clawfinger (Швэцыя)
Sel (Літва)
Naktine Pufaika (Літва)
The Colours of the Bubbles (Літва)
The Toobes (Беларусь)
Migloko (Літва)
Chungin & The Strap-on Faggots’s (Эстонія)
Black Diamond Bay (Вялікабрытанія)
L.Stadt (Польшча)
TV — OFF (Фінляндыя)
Fusedmarc (Літва)

ТГ

Фота: Adliga. Праект паштовак для B2G-2008
Катэгорыя: Навіны | Дадаў: Karnic (29.05.2009) | Автор: "Тузін Гітоў"
Праглядаў: 966 | Каментары: 1 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Дакладны беларускі час
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Рэклама
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz