Пятніца, 29.03.2024, 16:49
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Вольная музыка | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Рэклама
Катэгорыі старонкі
Навіны [29]
Музыка [9]
Відэа [3]
Фота [3]
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » Вольная музыка » Навіны » «Bela Music — 09»: насуперак усяму

«Bela Music — 09»: насуперак усяму
  Экспэрымэнт, на які наважыліся арганізатары — атрымаўся. Больш за 2000 гледачоў сабраў першы фэст Bela Music, які стаў сапраўдным музычным апалітычным сьвятам.

  Цягам пяці гадзінаў на сцэну выйшлі практычна ўсе лідэры беларускага року, а на пляцоўцы маладафронтаўцы адпачывалі побач з бээрсээмаўцамі.

Асаблівую атмасфэру на фэстывалі зрабіў моцны дождж, які пачаўся пад выступ гурта Garadzkija, а таксама на дзіва яркая вясёлка, якая зьявілася прыканцы выступу Алега Хаменкі і гурту «Палац».

Bela Music — 09

Ад моманту абвяшчэньня пра нараджэньне новага фэстывальнага брэнду «Bela Music» гэтага дажджлівага, як апынулася, кантраснага дню чакалі і скептыкі культуры, і аматары беларускай альтэрнатывы, і музыкі — экспэрымэнт заўсёды цікавы сваім вынікам.

Цягам фэстывальных пяці гадзінаў на сцэну выйшлі прадстаўнікі розных беларускіх музычных фэстаў і конкурсаў. Прадусар «Рок-Каранацыі» Юры Цыбін прадставіў гурт «Детидетей» і Ганну Хітрык — Рок-князёўну 2008 году. Ад музычнага сайту Experty.by на «Bela Music» прысутнічаў вядомы музычны журналіст Зьміцер Падбярэзскі, які прадставіў праект знаных музыкаў — Аляксандра Растопчына, Аляксея Казлоўскага, Кірылы Шывандо — Rastop Power Trio.

Сюрпрызам фэстывалю стаў удзел Пятра Елфімава, чыё імя апошнім часам асацыюецца выключна з «Эўравізіяй». Прадстаўляў выканаўцу музычны партал «Тузін Гітоў» — колькі гадоў таму Пётар упершыню ўдзельнічаў у гіт-парадзе зь песьняй Чэслава Немэна «Dziwny swiat». З выкананьня тае песьні сьпявак пачаў сваю акустычную праграму на «Bela Music». Падчас яго выступу слухачы расьцягнулі перад сцэнай па-хуткаму намаляваны плакат «Поёшь ох:)но», хтосьці спрабаваў крычаць абразы, але абыйшлося без сутычык. А сьпяваў Пётар сапраўды добра.

Намесьніца старшыні «Беларускага аб’яднаньня студэнтаў», якое арганізоўвае «Басовішча», Кася Кузьміч распавяла пра пляны на 20-ы юбілейны фэст ды прадставіла Neuro Dubel — апроч астатняга, рэгулярнага ўдзельніка «Басовішча». Беларускую этна-сцэну, а таксама фэстываль «Вольнае паветра» прадставіў дырэктар фэсту Ўладзімер Шаблінскі ды Алег Хаменка з «Палацам». Пад сцэнай гледачы пачалі вадзіць рытуальныя карагоды вакол сваіх мокрых парасонаў і яшчэ актыўней затанчылі пад «БЕЗ БИЛЕТА».

Адзін з раней забароненых — гурт «Крама» прадстаўляў прадусар полацкага «Рок-Кола» Аляксандар Рагачоў. За гісторыю старэйшага беларускага фэстывалю там пасьпелі выступіць розныя беларускія гурты — N.R.M. у часы забаронаў, Neuro Dubel, IQ48, Tarpach і расейская зорка «Алиса», але ўлюбёнцам фэстывалю, па прызнаньні Аляксандра Рагачова, стала «Крама».

Уладальнікаў прэміі музычнай кампаніі «Містэрыя гуку» гурт «J:морс» на «Bela Music» прадставіў прадусар прэміі Адам Старповіч. Цудоўным выступам «морсаў» і завершылася разнастайная музычная праграма «Bela Music».

Цікава, што сталых вядучых фэсту не было, гэтую ролю па чарзе выконвалі Саша Ракавец і Воля Самусік, Іна Кашырына і Андрусь Такіданг, Каця Пытлева, Зьміцер Вайцюшкевіч і Алег Хаменка.

Менавіта такім чынам і была зрэалізаваная ідэя стваральнікаў новага фэсту беларускай музыкі «Bela Music» — на адной імпрэзе сабраць прадстаўнікоў розных беларускіх фэстываляў, конкурсаў і прэміяў.

Да немузычнага складніка першага вялікага беларускага оўпэн-эйру. Зразумела, што большасьць наведнікаў наракала на адсутнасьць хаця б піва ў асартымэнце гандлёвых намётаў ад раённых РАЙПО. Аднак асноўнай праблемай гледачоў, якія не зьбіраліся ўвесь час стаяць пад сцэнай — адсутнасьць іншых забаваў акрамя як таго, каб «баразьдзіць» пад музыку агароджаныя прасторы пляцоўкі Баравой з кубкам кавы з намёту «Менскага РАЙПО» ды назіраць за стражамі парадку, якія на фэсьце былі прадстаўленыя ў непрыстойна вялікіх колькасьцях.

Дзіўна было назіраць маладых людзй ў камізэльках «БРСМ», якія гулялі па пляцоўцы пад музыку Neuro Dubel. Але нават пры тым, што побач з актывістамі БРСМ адпачывалі маладафронтаўцы — мерапрыемства атрымалася цалкам апалітычным — ніякіх лёзунгаў ці сьцягаў, толькі музыка.

P.S. Галоўнае асабістае пажаданьне: каб добры пачатак знайшоў добры працяг. Але не пераехаў на сядзібу Шаблінскага:).

Алена Скарабагатава, для ТГ

Меркаваньні:

Алег Хаменка, мастацкі кіраўнік фэстывалю:
Я цалкам задаволены тым, як усё прайшло — настолькі ўсё было гарманічна, нават дождж і вясёлка да месца былі:). Вядома ж, былі накладкі, але бязь іх не абыходзіцца ніводная жывая дзея. Мы ўжо думаем пра правядзеньне другога фэстывалю, які будзе яшчэ маштабней.

Уладзімер Рылатка, намесьнік міністра культуры:
Мы падставілі плячо моладзевай ініцыятыве, таму хацелася, каб усё выйшла як трэба. Але ня ўсё ўдалося, бо быў дождж. Сама задума вартая і ў будучыні гэты фэстываль можа стаць міжнародным.

Максім Жбанкоў, культуроляг (у інтэрвію belapan.com):
Не зусім разумею каму патрэбны гэты канцэрт у тым фармаце, у якім ён цяпер адбываецца. Усе гэта можна слухаць цяпер у лепшай якасьці, зь лепшым гукам. Калі тут была задача сабраць шмат гледачоў, гэтага ня выйшла. Калі гэта была задача даць музыкам выступіць — цяпер ім выступаць ніхто не забараняе. Таму ў мяне паўстае пытаньне — ці варта была гэтая дастаткова малалюдная акцыя дамоваў з уладамі, перамоваў з сыстэмай, безумоўнай стратай маральнай рэпутацыі тымі, каго мы лічылі культурнымі героямі?

Зьміцер Безкаравайны, кіраўнік праекту Experty.by:
Апошні цалкам беларускі рок-фэст у Менску быў увесну 2004 году. Ужо таму сам факт таго, што «Bela Music» адбыўся, грае вялікую ролю. Менавіта таму можна размаўляць пра розныя недахопы і хібы фэсту, якія трэба будзе выпраўляць, але пры гэтым нельга забывацца казаць вялікі дзякуй яго арганізатарам за зробленае.

Найлепшыя фота з фэсту Bela Music:
xlam.of.by
toxaby.livejournal.com

Абмеркаваньне фэсту Bela Music тут:
nn.by
forums.tut.by

Фота: Антон Матолька
Катэгорыя: Навіны | Дадаў: Karnic (25.05.2009) | Автор: "Тузін Гітоў"
Праглядаў: 1137 | Каментары: 2 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Дакладны беларускі час
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Рэклама
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz