Чацвер, 25.04.2024, 08:59
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Вольная музыка | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Рэклама
Катэгорыі старонкі
Навіны [29]
Музыка [9]
Відэа [3]
Фота [3]
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » Вольная музыка » Навіны » Фэстываль «Bela Music — 09»

Фэстываль «Bela Music — 09»
   23 траўня адбудзецца першы беларускі фэстываль «Bela Music — 09». Удзел у ім возьмуць дзевяць вядучых выканаўцаў. У апошні момант арганізатары дамовіліся на выступ зь Пятром Елфімавым.

  Фэст адкрые гурт Піта Паўлава GARADzKIJA, пасьля іх зайграюць «Детидетей», Растопчын, Елфімаў, NeuroDubel, «Палац», «БЕЗ БИЛЕТА», а скончыцца фэст выступамі «Крамы» і «J:морс». Канчатковая праграма фэстывалю «Bela Music — 09».

  Аляксандар Растопчын, які лічыцца адным з найлепшых блюзавых гітарыстаў Нью-Ёрку, прыедзе ў Менск, каб выступіць на фэстывалі Bela Music 23 траўня. Едзе з Амэрыкі ён не адзін, а зь яшчэ адным славутым музыкам — басістам Аляксеем Казлоўскім. Тут у Беларусі да іх далучыцца бубнач «Крамы» Андрэй Філатаў. Гледачы першымі пачуюць іх новы праект — Rastop Power Trio.

  Гурт «J:морс» будзе ў ліку хэдлайнэраў фэстывалю «Bela Music — 09» Гурт даў згоду на ўдзел пасьля свайго аншлягавага канцэрту ў КЗ «Мінск». Уладзімер Пугач: «Мы з радасьцю выступім на гэтым фэсьце, бо оўпэн-эйры — самая натуральная форма існаваньня рок-музыкі».

17:00 — 17:30 — GARADzKIJA
17:30 — 18:05 — Детидетей
18:05 — 18:35 — Rastop Power Trio
18:35 — 19:00 — Пятро Елфімаў
19:00 — 19:35 — Neuro Dubel
19:35 — 20:10 — Палац
20:10 — 20:45 — БЕЗ БИЛЕТА
20:45 — 21:20 — Крама
21:20 — 21:55 — J:морс

Пляцоўка на Баравой, хоць і належыць да Менскай вобласьці, знаходзіцца непадалёк ад менскага мікрараёну «Ўручча». Адмыслова для наведнікаў фэсту ад станцыі мэтро «Ўсход» да месца фэсту з 15:00 да 23:00 спэцрэйсам туды-назад будуць езьдзіць аўтобусы. Кошт квітка на аўтобус — 600 рублёў. Можна дабрацца па-іншаму: гарадзкім транспартам да гандлёвага цэнтру «Аквабэл» і ад яго прайсьці якіх 500 мэтраў наперад да пляцоўкі, арыентуючыся на ўказальнікі «Bela Music — 09».

На полі аэрадрому будзе арганізаваная бясплатная паркоўка. Заезд з аўтадарогі Калодзішчы — Заслаўе. Арыентыр на ўказальнік Bela Music, кіруйцеся інструкцыямі інспэктараў ДАІ.

Зь некаторых немузычных сюрпрызаў фэсту — кампанія «Мабільны горад» мае разыграць сярод слухачоў iRiver’ы.

Квіткі на сам фестываль каштуюць 20 000 руб. Дзеткі да 10 гадоў у суправаджэньні дарослых — задарма. Квіткі можна набыць перад пачаткам фэсту ў касах на Баравой, а таксама напярэдадні ў асноўных тэатральных касах Менску.

Квіток можна замовіць і праз інтэрнэт, на сайце арганізатараў фэсту — soundline.by. Пры замове чатырох квіткоў гарантуецца дастаўка.


сачы за ўсімі навінамі фэстывалю на Тузін Гітоў

Катэгорыя: Навіны | Дадаў: Admin (20.05.2009) | Автор: "Тузін Гітоў"
Праглядаў: 960 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Дакладны беларускі час
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Рэклама
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz