Чацвер, 28.03.2024, 21:23
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Вольная музыка | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Рэклама
Катэгорыі старонкі
Навіны [29]
Музыка [9]
Відэа [3]
Фота [3]
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » Вольная музыка » Навіны » White Russia, «Крамбамбуля», «Тяни-Толкай», «Палац»…

White Russia, «Крамбамбуля», «Тяни-Толкай», «Палац»…
  Названыя ляўрэаты прэміі «Альфа-радыё» ды Міністэрства інфармацыі. Разынка прэміі ў тым, што тут няма падзяленьняў на месцы. Кампанія адзначаных ня надта пярэстая.

 Як і заўжды пераважная большасьць у ёй — прадстаўнікі папулярнай музыкі, але здолелі патрапіць у 20-ку абраных і два беларускамоўныя гурты — «Палац» і «Крамбамбуля».

Найлепшых абралі слухацкім галасаваньнем з 308 выканаўцаў, што захацелі ў ім паўдзельнічаць. Арганізатары прэміі вырашылі скончыць галасаваньне на этапе выбару 20-кі лепшых і не разьмяркоўваць іх па намінацыях. «Галоўная асаблівасьць нашай прэміі — адсутнасьць першых, другіх ды пятых месцаў», — заяўляюць яны. У сьпіс уладальнікаў «залатых вушэй» трапілі айчынныя пап-выканаўцы, але сярод іх ёсьць украінская сьпявачка Мята. На «Альфа-радыё» патлумачылі гэта тым, што яна мае беларускія карані.

Яшчэ зь цікавостак прэміі — упершыню адну статуэтку атрымаюць чатыры выканаўцы. Гонар выпаў гурту зь дзікунскай назвай White Russia. Адзначаныя таксама «Крамбамбуля» і «Палац», намінанты «Крама», ESPRIT і Dali не атрымалі нічога, а прыз «За творчае даўгалецьце» ўзяў Аляксандар Саладуха.

«Залатыя вушы» раздадуць на цырымоніі 3 красавіка ў менскім Палацы спорту.

Сьпіс ляўрэатаў тут.
Катэгорыя: Навіны | Дадаў: Admin (24.03.2009) | Автор: "Тузін Гітоў"
Праглядаў: 904 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Дакладны беларускі час
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Рэклама
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz