Чацвер, 25.04.2024, 02:45
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Вольная музыка | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Рэклама
Катэгорыі старонкі
Навіны [29]
Музыка [9]
Відэа [3]
Фота [3]
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » Вольная музыка » Навіны » Мінкульт: каб правесьці канцэрт трэба атрымаць гастрольнае пасведчаньне

Мінкульт: каб правесьці канцэрт трэба атрымаць гастрольнае пасведчаньне

     Начальнік юрыдычнага аддзелу міністэрства культуры Алена Вештарт: «Калі гэта вясельле і на яго запрасілі выканаўцу альбо творчы калектыў і падчас вясельля праходзіць канцэрт, значыць гэта культурна-відовішчнае мерапрыемства і каб яго правесьці трэба атрымаць гастрольнае пасведчаньне».

На справаздачнай прэс-канфэрэнцыі міністар культуры Ўладзімер Матвяйчук выглядаў стомленым і не хаваў гэтага. Зараз на плячах чыноўніка вялікая адказнасьць па некалькіх франтах – годна арганізаваць сьвята 3 ліпеня і «Славянскі базар» ды яшчэ трымаць адказ за рэканструкцыю будынкаў беларускай опэры, «Беларусьфільму», Нясьвіскага і Мірскага замку. Адна гара з плячэй міністра – рэспубліканскі выпускны баль з удзелам Лукашэнкі прайшоў без здарэньняў.

- Мы заўпэўніліся, якая ў нас выдатная моладзь, выдатныя маладыя спэцыялісты. Як заўжды арганізавана, як заўжды падвышаны інтарэс да нашага прэзыдэнта і як заўжды яшчэ раз заўпэўніваемся, прыгожая, маладая, таленавітая моладзь.

Міністар культуры культурай мовы сапраўды ня цешыў. Як і астатнія прысутныя прадстаўнікі міністэрства ён размаўляў па-расейску, нават калі пытаньне задавалася яму па-беларуску. Уладзімер Матвяйчук адкрыта наракаў, што журналісты дзяржаўных СМІ зусім мала пішуць пра культуру, а калі і пішуць, то робяць шкоду. У прыватнасьці міністар згадаў адзін з артыкулаў, дзе вялося пра тое, што Ала Пугачова не прыедзе на «Славянскі базар».

- Пугачова на знак салідарнасьці з Кіркоравым адмаўляецца ехаць на «Славянскі базар». І наогул яна такая састарэлая, што пяць прыступак пройдзе, спыняецца і адпачывае. Што за лухта? Адкрытым тэкстам кажу! Як умудрыліся такое напісаць?

Дасталося і вольнадумным выпускнікам Акадэміі мастацтваў. Міністар культуры адрапартаваў пра тое, што сёлета былі разьмеркаваныя літаральна ўсе маладыя мастакі і дызайнэры, нават тыя, хто таго не хацеў.

- Яны там спасылаліся на Францыю, што там такія ўмовы, што пасьля сканчэньня навучальнай установы кожны становіцца вольным мастаком. А мы нагадваем – Францыя харашо, Італія – яшчэ лепей, а жывем мы ўсе ў Рэспубліцы Беларусь. І ў нас прадугледжана: адвучыўся, аддай пазыкі.

Прадстаўнікі міністэрства культуры надалі вялікую ўвагу палажэньню, якое тычыцца гастрольна-канцэртнай дзейнасьці. Так, начальнік юрыдычнага аддзелу міністэрства культуры Алена Вештарт падкрэсліла, што цяпер нельга праводзіць культурна-відовішчныя мерапрыемствы без атрыманьня гастрольнага пасьведчаньня. Нават калі тое мерапрыемства закрытае і некамэрцыйнае ды праводзіцца юрыдычнай асобай. Такім чынам арганізатары канцэртаў беларускіх і замежных зорак прыраўніваюцца да арганізатараў карпаратыўных вечароў, выпускных і нават вясельляў.

- Калі гэта вясельле і на яго запрасілі выканаўцу альбо творчы калектыў і падчас вясельля праходзіць канцэрт, значыць гэта культурна-відовішчнае мерапрыемства і каб яго правесьці трэба атрымаць гастрольнае пасведчаньне.

Пры гэтым пры ўпраўленьні культуры будзе дзейнічаць пастаянная камісія, што паклікана правяраць ідэйна-мастацкі ўзровень удзельнікаў культурных мерапрыемстваў. І калі тая камісія вырашыць, што пэўны музычны нумар ставіць пад пагрозу нацыянальную бясьпеку краіны – дазвол на мерапрыемства могуць ня даць. Тлумачыць начальнік упраўленьня мастацтваў Мінкульту Міхаіл Казловіч.

- Такая камісія мусіць даць заключэньне аб адпаведнасьці зьместу мерапрыемства асноўным задачам рэгуляваньня гастрольнай дзейнасьці. Першая сярод такіх задачаў – недапушчэньне правядзеньня культурна-відовішчных мерапрыемстваў, што прадстаўляюць пагрозу нацыянальнай бясьпекі, грамадзкаму парадку, маральнасьці і здароўю насельніцтва.

Каб атрымаць гастрольнае пасведчаньне трэба заплаціць у дзяржаўны бюджэт 3 базавыя адзінкі (гэта калі на вашым мерапрыемстве ад аднаго да 150 чалавек) ці 200 базавых адзінак, калі гледачоў болей за 300. Цікава, што арганізатар хоць якой вечарыны мае запрасіць на сваё мерапрыемства прадстаўніка міністэрства культуры. А за правядзеньне культурнага мерапрыемства без узгадненьня з чыноўнікамі прадугледжваецца штраф, які будзе сягаць ад 20 да 500 базавых адзінак. Прычым чыноўнікі адкрыта заявілі на сустрэчы з журналістамі – падобная норма ўведзена ня дзеля таго, каб зарабіць капейчыну, а каб узяць пад дзяржаўны кантроль усе магчымыя культурныя мерапрыемствы.
Катэгорыя: Навіны | Дадаў: Karnic (01.07.2008) | Автор: Тузін Гітоў
Праглядаў: 693 | Каментары: 2 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 2
19:50 16.01.2009
2. Надя [Матэрыял]
Любовь это всё, и это всё, что мы о ней знаем angel

18:38 16.01.2009
1. Димон [Матэрыял]
Спасибо за материал smile smile

Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Дакладны беларускі час
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Рэклама
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz