Панядзелак, 26.06.2017, 07:12
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Парады праваабаронцы | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Рэклама
Катэгорыі старонкі
РАТУЕМ! БАРОНІМ! ДАПАМАГАЕМ! [3]
тэл. 230 57 28
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 101
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » Парады праваабаронцы » РАТУЕМ! БАРОНІМ! ДАПАМАГАЕМ! » Правы Чалавека

Правы Чалавека

10 СНЕЖНЯ – МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА

 “Усе людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі ў сваёй годнасці і правах. Яны надзелены розумам і сумленнем і павінны ставіцца адзін да аднаго ў духу брацтва” – так пачынаецца артыкул 1 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

УСЕАГУЛЬНАЯ ДЭКЛАРАЦЫЯ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА была абвешчана і зацвержана Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 10 СНЕЖНЯ 1948 ГОДА.

9 СНЕЖНЯ 1998 ГОДА Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый зацвердзіла Дэкларацыю аб праве і абавязку адрозных асоб, груп і органаў грамадства заахвочваць і абараняць правы чалавека і асноўныя свабоды. Генеральная Асамблея прапанавала ўрадам дзяржаў – членаў ААН “актывізаваць іх намаганні па распаўсюджванні Дэкларацыі і садзейнічанні яе ўсеагульнай павазе і разуменню”.

Беларусь з’яўляецца адной з краінаў-заснавальніц і членам ААН.

Дык што такое правы чалавека і ягоныя свабоды? Чым розняцца права ад свабоды?

Існуе Еўрапейская канвенцыя ў ахове правоў чалавека і асноўных свабодаў.

Калі я, як грамадзянін, маю нейкае права, гэта азначае, што ўсе тыя, ў чыіх руках улада – прэзідэнт, прэм’ер, “губернатар”, “мэр”, іншыя дзяржаўныя чыноўнікі – ўсе яны маюць абавязак нешта канкрэтна для мяне зрабіць. Маё (грамадзяніна) права – гэта іхны абавязак зрабіць нешта для мяне (грамадзяніна). Калі я хачу паслаць сваё дзіця ў школу з тою моваю навучання, што мне патрэбная: беларускаю, рускаю ці ангельскую. То гэтая школа павінна быць блізка ад майго дому. Калі гэтае школы ня будзе, асобны чалавек павінен мець пад рукой працэдуру, якая змусіць прэзідэнта ці прэм’ера, любога ўладнага чыноўніка дзейнічаць так, каб гэтая школа з’явілася. Калі гэткага права ня будзе, я (грамадзянін) павінен мець магчымасць дзейнічаць так, каб улада альбо пайшла ў адстаўку, альбо стварыла належныя умовы навучання майго дзіцяці.

Свбоды чалавека – свабода слова, сумлення, веравызвання, месца жыхарства, ад’ездаў за мяжу азначае, што ўладам забаронена ўмешвацца ў пэўныя галіны майго жыцця. Існуе зона бяспекі вакол мяне, куды ўладам уступ забаронены. Іх ня павінна цікавіць тое, што я думаю, якія меркаванні выказваю – гэта мая свабода слова. Ўлады не павінны ўмешвацца ў тое, у якога Бога я веру, ці ня веру. Гэта маё жыццё. У маю асабістую сфэру свабоды ўлада не павінна саваць свае лапы і цікавіцца. Мае правы – гэта абавязакі ўлады перада мною, а мае свабоды – гэта шлягбаўмы перад уладаю, што хоча ўмяшацца ў пэўныя абшары майго жыцця.

 Правы і свабоды чалавека можа раскласці на дзьве групы: матэрыяльныя – свабода слова, права на працу і інш. і працэдурныя – што дазваляюць прымусіць уладу трымацца маіх правоў і свабодаў. Без гэтае групы няма што казаць пра правы чалавека, бо яны ж тады будуць проста паперкаю без аніякага значэння. Калі няма эфэктыўных працэдураў, якімі можа карыстацца кожны звычайны чалавек у абароне сваіх правоў і свабодаў, калі ўлада пачынае іх парушаць, дык тады чалавек – проста раб.

Грамадзянін не павінен упрошваць дзяржаўнага чыноўніка вырашыць яго праблему і не павінен крычаць, пужаць чыноўніка, калі ён гэтага ня зробіць. Тое і другое прыніжае, парушае годнасць грамадзяніна, а яна – сутнасць правоў.

Для выканання працэдурных правоў грамадзян існуе інструмент: уся судовая сістэма, пракурорскі нагляд за выкананнем законаў, праваабаронцы і простая адказнасць прэзідэнтаў ды іншых уладных чыноўнікаў за парушэнне правоў чалавека. Калі дзяржаўны чыноўнік парушыць мае правы, ён павінен сплаціць мне кампэнсацыю з уласнае кішэні. Калі дзяржаўны чыноўнік для мяне ня зробіць, або міністар, ці прэзідэнт у сваім дэкрэце забараняе гэта рабіць, я магу дастаць з кішэні Асноўны закон і сказаць, што мяне не цікавяць ні міністар, ні прэзідэнт, бо Кастытуцыя – вось асноўны закон у маёй дзяржаве. Калі Канстытуцыя мне гэта гарантуе, таму, спадары чыноўнікі, не парушайце Канстытуцыю і дзейнічайце як у ёй сказана.

Трэба, каб людзі ведалі свае правы і навучыліся імі карыстацца. Беларусь – так напісана ў Канстытуцыі – прававая дзяржава, а ў гэтай дзяржаве ўлада ня можа паводзіць сябе як захоча. Улада – занатавана ў Канстытуцыі Беларусі – можа рабіць толькі тое, што ёй дазволена правам. А грамадзянін можа рабіць усё, што правам не забаронена.

 Уладзімір ЦЕЛЯПУН,
Праваабаронца, г. Мазыр
Катэгорыя: РАТУЕМ! БАРОНІМ! ДАПАМАГАЕМ! | Дадаў: Admin (19.04.2008) | Автор: Уладзімір ЦЕЛЯПУН
Праглядаў: 1045 | Каментары: 1 | Рэйтынг: 5.0/1 |
Усяго каментароў: 1
21:24 07.12.2009 Спам
1. Стах
61 год змаганьня за правы чалавека
03.12.2009. Тэгі: праваабаронцы, правы чалавека.
61 год таму краінамі, якія толькі выйшлі з разбуральнай і страшнай вайны, была прынятая УСЕАГУЛЬНАЯ ДЭКЛАРАЦЫЯ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА. У прадмове да Дэкларацыі сьцьвярджалася, што менавіта зьнявага правоў чалавека прывяла да войнаў, варварскіх учынкаў, і што “стварэньне сьвету, у якім людзі будуць мець свабоду слова і перакананьняў і будуць свабодныя ад страху і галечы” зьяўляецца высакародным памкненьнем людзей.
Беларусь, якая за выключны гераізм пад час вайны стала адным з заснавальнікаў ААН і з’яўлялася адным з распрацоўшчыкаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, устрымалася ад падпісаньня гэтага важнейшага дакумента. У кіраўнікоў тагачаснай Беларусі, відавочна, не хапіла на гэта мужнасьці. Сталіншчына душыла беларускі народ, у грамадзтве панаваў дзікі страх, пасеяны савецкай уладаю ў 30-я і пасьляваенныя гады, калі былі рэпрэсаваныя сотні тысячаў беларусаў. Сур’ёзна разважаць пра тыя свабоды і правы чалавека, якія былі выкладзеныя ў Дэкларацыі маглі хіба што поўныя летуценьнікі. Гэтая Дэкларацыя стала важным дакументам для краінаў з дэмакратычным ладам, але не для беларускага народу.
Аж да канца 80-х гадоў тэкст Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека пільна хаваўся савецкай уладаю і беларусы ня мелі магчымасьці азнаёміцца з ім. І было з чаго, бо ў Дэкларацыі заяўлялася, што “кожны чалавек павінен валодаць усімі правамі і ўсімі свабодамі, што абвешчаны ў ёй”. І там таксама напісана, што кожны чалавек мае права на справядлівы суд, на свабоду думкі, сумленьня і рэлігіі, на свабоду перакананьняў, атрыманьне і распаўсюд інфармацыі, на свабоду мірных сходаў і аб’яднньняў, на свабодныя выбары. У Дэкларацыі занадта шмат гаварылася пра свабоду, чаго савецкія ўлады не маглі дапусьціць.
Даўно няма ўжо Савецкага Саюзу. За амаль дваццаць гадоў незалежнасьці Беларусі вырасла ўжо цэлае пакаленьне моладзі. Зе першыя гады 90-х былі зроблены агромістыя крокі да стварэньня дзяржаўнай сістэмы, што гарантавала беларусам правы, якіх яны былі пазбаўленыя ў часы “вялікага і магутнага”. Але потым час у нашым жыцьці, здаецца, павярнуў назад. Першы прэзідэнт Лукашэнка, які быў абраны дэмакратычным шляхам, скарыстаў свае паўнамоцтвы дзеля сваёй асабістай патрэбы, зьнішчыў дэмакратычныя інстытуты і ўстанавіў у краіне аўтарытарны рэжым. Такім самым чынам у 30-я гады ў Германіі да ўлады прыйшоў Адольф Гітлер. Сёньняшнія беларускія ўлады, выхаваныя ў савецкіх традыцыях, па-ранейшаму зьневажаюць свабоды і правы беларускіх грамадзянаў. Яны перанялі манеру ад савецкай наменклатуры ставіцца да беларусаў як да маўклівага быдла.
У краіне не дазваляюцца ці разганяюцца мірныя сходы і дэманстрацыі, у турмах сядзяць палітычныя зьняволеныя – апаненты дзеючай улады, існуе татальны кантроль над газетамі, радыё і тэлебачаньнем, улады перасьледуюць актывістаў дэмакратычнай апазіцыі, усе апошнія гады фальсіфікуюцца выбары. І Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека для сённяшніх беларускіх уладаў зноў стала небяспечным дакументам.
У гэтай сітуацыі мы, беларусы, павінныя самі адстойваць свае правы. Як пісаў Янка Купала:
Пакіньма напуста на лёс свой наракаць,
Скрозь сьлёзы скаргі сеяць па зямлі, --
Нам трэба жыць і долю папраўляць,
Каб нас патомкі з часам не клялі.
Мы павінныя даражыць сваімі свабодамі, навучыцца адстойваць свае правы перад чыноўнікамі і дырэктарамі, міліцыяй і судамі, выбарчымі камісіямі і выканкамамі, перад тымі, хто грэбуе імі і пагарджае намі. Мы павінны паказваць маладому пакаленьню, нашым дзецям прыклад абароны ўласнай годнасьці і сваіх правоў. Дык няхай жа Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека будзе тым дакументам, выкананьне якога здолее зрабіць нашае жыцьцё і жыцьцё нашых дзяцей свабодным, годным і багатым.
Алесь Бяляцкі, Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”

Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Дакладны беларускі час
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Рэклама
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz