Панядзелак, 23.10.2017, 15:37
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Акцыі i мітынгі | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Рэклама
Катэгорыі старонкі
Матэрыял [26]
Агітацыя [0]
Фота [3]
Відэа [2]
Дзень салідарнасьці [7]
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 46
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » Акцыі i мітынгі » Дзень салідарнасьці » Акцыі ў Дзень салідарнасьці: беларусы патрабуюць свабоды і праўды пра зьніклых

Акцыі ў Дзень салідарнасьці: беларусы патрабуюць свабоды і праўды пра зьніклых
  У Менску ды іншых гарадах Беларусі 16 снежня адбыліся акцыі салідарнасьці з палітрэпрэсаванымі і зьніклымі апанэнтамі рэжыму Лукашэнкі.

  Акцыі праводзілі актывісты «Еўрапейскай Беларусі», «Маладога Фронта», «Маладой Беларусі». У Менску а 19 гадзіне пачалася акцыя салідарнасьці каля кінатэатру "Масква".

Актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” трымалі партрэты зьніклых Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадзкага, Юрыя Захаранкі. Яны запалілі сьвечкі і сталі ланцугом на пляцоўцы перад уваходам у кінатэатар. Пасля на будынку кінатэатра была замацаваная расцяжка “Патрабуем міжнароднага расследваньня палітычных зьнікненьняў”.

Гадзінай раней актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” і “Маладога Фронта” зладзілі такую ж акцыю каля кінатэатру "Беларусь", але яшчэ расьцягнулі вялізную расьцяжку і на джынсавай сіняй стужцы павесілі партрэты зьніклых, а паміж імі паперы з тэкстам "Хто наступны?" Гэтую расьцяжку яны замацавалі паміж двух слупоў. На 19 гадзіну расьцяжка працягвала вісець ля кінатэатру. Людзі даволі прыхільна паставіліся да гэтай акцыі, паведамляе “Радыё Свабода”.

А 18 гадзіне актывісты руху "Маладая Беларусь" ладзілі акцыю на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Іх было 7 чалавек. Байцы АМАПу іх выдалілі з плошчы ў бок рэстарацыі "Журавінка", і яны прайшлі вуліцай Янкі Купалы з партрэтамі зьніклых.

А 18 гадзіне актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” выйшлі на плошчу Свабоды з партрэтамі палітвязьняў – апазыцыянераў, асуджаных па “справе 14-ці” за удзел у акцыі пратэста прадпрымальнікаў.

А 14 гадзіне ў двары Белдзяржунівэрсытэту таксама прайшла акцыя салідарнасьці. Моладзевыя актывісты з руху "Маладая Беларусь" раздавалі студэнтам інфармацыйныя улёткі і партрэты зьніклых. Іх затрымалі і адвезьлі ў міліцыю. Артур Фінькевіч, Алег Кароль, Алесь Сьцепаненка, Валеры Саковіч і Сяргей Кастыленка знаходзіліся ў міліцыі Маскоўскага раёну. Пазьней, не складаючы пратаколаў, іх вызвалілі, паведаміла “Радыё Свабода”.

Каля будынку Нацыянальнай акадэміі навук актывісты “Еўрапейскай Беларусі” правялі пэрформанс: 10 чалавек сталі ў шэраг, а чалавек у масцы з вусамі “расстрэльваў” іх з пісталета, прыгаворваючы “Именем президента…”.

А 17 гадзіне адбылася акцыя салідарнасьці ля кінатэатру "Кастрычнік". А ў 16 гадзінаў на плошчы Якуба Коласа яе ладзілі актывісты кампаніі "Эўрапейская Беларусь". Адзін хлопец быў затрыманы, пазьней яго вызвалілі. Да акцыі далучыўся былы палітвязень Аляксандар Баразенка і іншыя актывісты. Пасьля 18 гадзіны міліцыянты не затрымалі ніводнага актывіста.

Акцыі салідарнасьці адбыліся 16 сьнежня ў Салігорску, Берасьці, Жодзіна, Слоніме, Барысаве, Слуцку, Шклове, Магілёве, Горадні і іншых гарадах Беларусі.

Падчас акцый гучыць таксама патрабаваньне прызнаць палітвязьнямі 10 чалавек, якіх асудзілі ў "справе 14-ці", альбо каб іх апраўдалі і адмянілі ім пакараньне да 2 гадоў абмежаваньня волі, па сутнасьці хатні арышт.

Плошча Якуба Коласа

Плошча Якуба Коласа

Плошча Якуба Коласа

Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Плошча Свабоды

Катэгорыя: Дзень салідарнасьці | Дадаў: Karnic (17.12.2008) | Автор: Хартыя'97
Праглядаў: 655 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Дакладны беларускі час
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Рэклама
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz