У дзень салідарнасьці актывісты мазырскага «Маладога Фронту»
нагадалі жыхарам гораду пра памятны дзень: некалькі дзясяткаў надпісаў
«16. Салідарнасьць», «Будзьма салідарнымі!» былі зроблены на вуліцах
Мазыра.
Моладзь нагадвае, што ў краіне
застаюцца палітвязьні – асуджаныя па «справе 14-ці», у ізалятары на
Валадарскага ўтрымліваецца актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандр
Баразенка, дагэтуль не расьсьледаваны справы аб зьнікненьні беларускіх
палітыкаў і журналіста.
|