Пятніца, 26.04.2024, 17:11
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Акцыі i мітынгі | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Рэклама
Катэгорыі старонкі
Матэрыял [26]
Агітацыя [0]
Фота [3]
Відэа [2]
Дзень салідарнасьці [7]
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » Акцыі i мітынгі » Матэрыял » У Курапатах памянулі ахвяраў сталінізму

У Курапатах памянулі ахвяраў сталінізму
  Традыцыйнае памінаньне ахвяраў сталінізму прайшло 29 снежня ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні сэкцыі "Мэмарыял" Беларускага таварыства аховы помнікаў Уладзімер Раманоўскі.

  Як паведамляе БелаПАН, удзельнікамі памінаньня сталі каля 20 маладзёжных актывістаў, былых вязьняў ГУЛАГу і членаў сэкцыі "Мэмарыял".

Яны ўсклалі кветкі да мэмарыяльных знакаў, у тым ліку да Крыжа пакутаў, запалілі лямпады, ушанавалі хвілінай маўчаньня памяць бязьвінна загубленых людзей, выканалі песьні нацыянальнага адраджэньня. За памінаньнем назіралі сем прадстаўнікоў сілавых структур.

Гэтае было ўжо 25-е па ліку памінаньне. Трэці год 29-га дня кожнага месяца прадстаўнікі грамадзкасьці прыходзяць у Курапаты ўшанаваць памяць бязьвінных ахвяраў сталінізму і зацьвердзіць у грамадзкай сьвядомасьці дату 29 кастрычніка як Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій у Беларусі. "Пакуль мы праводзім такія акцыі, ёсьць надзея, што праблема рэпрэсіраваных набывае грамадзўкае гучаньне і знойдзе адбітак у дзяржаўнай палітыцы", — падкрэсьліў У.Раманоўскі ў інтэрвію БелаПАН.

Катэгорыя: Матэрыял | Дадаў: Karnic (30.12.2008)
Праглядаў: 764 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Дакладны беларускі час
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Рэклама
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz