Пятніца, 26.04.2024, 04:48
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Акцыі i мітынгі | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Рэклама
Катэгорыі старонкі
Матэрыял [26]
Агітацыя [0]
Фота [3]
Відэа [2]
Дзень салідарнасьці [7]
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » Акцыі i мітынгі » Матэрыял » БАЙКОТ 2008!

БАЙКОТ 2008!

Яшчэ напачатку была парлямэнцкая кампанія, а "выбары" адразу пачалі нагадваць балаган (выстава "уродаў"; грубавата-камічны спэктакаль) . Балаган, у якім адзін куклавод мае некалькі марыянэтак.

Дзень галасаваньня быў яшчэ невядомы, а старшыня ЦВК Беларусі, Лідзія Ярмошына, ужо заявіла аб тым, што ўвядзеньне па аднаму (!) прадстаўніку дэмакратаў у выбарчыя камісіі ёсьць "правакацыяй" (!!). Дэмакратычныя партыі яшчэ ня вызначыліся са стратэгіяй выбараў, а адміністрацыя прэзыдэнта, у асобе Натальлі Пяткевіч, ужо паведаміла, што па пытаньню выбараў ня будзе з апазыцыяй нават дыялёг весьці.

Ну добра гэтыя марыянэткі. Яны ў балагане даўно. Без яго ім ніяк. Больш дзівяць некаторыя дэмакраты, якія гавораць аб тым, што "паглядзяць, ці будуць выбары дэмакратычнымі?". Паглядзяць, у той час, калі на вуліцах зьбіваюць мірных дэманстрантаў… Што ж, паглядзіце. Хто мае вочы, той убачыць. Мы ж бачым ужо цяпер – улада не зьбіраецца падлічваць галасы беларусаў.

Таму ўдзел у такіх "выбарах" ёсьць ня толькі немэтазгоднаю, але і вар'яцкай справай, якая адно дапаможа легітымізаваць самаабвешчаны рэжым Лукашэнкі.

Непрыхаваны фарс сьведчыць аб тым, што голас беларуса ўжо скрадзены. І Лукашэнка палічыць яго толькі ў адным выпадку. У выпадку, калі ўсе мы выйдзем на галоўную плошчу Беларусі, на плошчу Кастуся Каліноўскага.

Таму мы заклікаем усіх беларусаў байкатаваць псэўдавыбары і прыходзіць у дзень галасаваньня на плошчу Каліноўскага, адзінае месца ў нашай краіне, дзе хлусьня ЦВК ня дзейнічае!

Адзінае месца, дзе "моцная" улада становіцца слабою і трусьліваю !

Адзінае месца, дзе галасы нашыя дадуць Беларусі надзею на перамены!

ПРЫХОДЗЬ! 28-га ВЕРАСЬНЯ, 20:00, ПЛОШЧА КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА! БЕЛАРУСЬ ЧАКАЕ ЦЯБЕ!

 

Тэлефануй: +375 29 188 49 71 (velcom), +375 33 630 11 80 (mts)

Навіны кампаніі чытайце на сайце Маладога Фронту

Катэгорыя: Матэрыял | Дадаў: Karnic (20.08.2008) | Автор: БАЙКОТ 2008!
Праглядаў: 751 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Дакладны беларускі час
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Рэклама
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz