Чацвер, 25.04.2024, 07:55
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Акцыі i мітынгі | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Рэклама
Катэгорыі старонкі
Матэрыял [26]
Агітацыя [0]
Фота [3]
Відэа [2]
Дзень салідарнасьці [7]
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » Акцыі i мітынгі » Матэрыял » Адбылася сустрэча лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Мазыра.

Адбылася сустрэча лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Мазыра.

Мілінкевіч: Апроч нас нашае жыццё ніхто не палепшыць

Больш гадзіны жыхары горада задавалі пытанні пра льготы, пенсіі, рэпрэсіі ў ВНУ, беларускую армію. Людзей цікавіла, як прымусіць улады бараніць інтарэсы грамадзянаў, што рабіць, каб не раслі кошты, пыталі пра Аляксандра Казуліна і тэлеканал Белсат. Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што беларускай эканоміцы патрэбны рэформы. Ён сказаў прысутным, што трэба быць актыўным у жыцці, што апроч іх саміх жыццё ніхто не палепшыць.

 Людзі пыталіся таксама пра стасункі з Украінай, пра пабудову АЭС. Палітык паведаміў, што пабудова АЭС можа адбыцца толькі пасля рэферэндума і ўсеагульнага абмеркавання. Аляксандр Мілінкевіч заклікаў падпісаваць заявы адносна адмены пабудовы атамнай станцыі.

 Падчас сустрэчы да палітыка некалькі разоў падыходзіў падпалкоўнік міліцыі і патрабаваў спыніць мерапрыемства. Пасля сустрэчы ён затрымаў аднаго з прысутных, матывуючы гэта тым, што той паказаў непрыстойны жэст. Аднак сведкі, якія стаялі побач, абурыліся такімі дзеяннямі супрацоўніка міліцыі і хлопца ўдалося адбіць.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  

  Відэа тут



Крыніца: http://by.milinkevich.org/news/data/ic_77/2993/
Катэгорыя: Матэрыял | Дадаў: Karnic (02.04.2008) | Автор: Рух “За Свабоду”
Праглядаў: 770 | Каментары: 2 | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 2
23:13 03.04.2008
2. stah [Матэрыял]
На дзеянні мазырскіх чыноўнікаў (намесьніка старшыні райвыканкама Ф. Галяка) пададзена скарга ў пракуратуру. Парушаны канстытуцыйныя правы грамадзян на свабоду мітынгаў, сходаў і пікетавання. У грамадзян Мазыра (у нас з вамі!!!) ёсьць правы, гарантаваныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь!!!. Адміністрацыя (райвыканкам) павінны былі зрабіць усё каб задаволіць правы грамадзян. Калі не магчыма выканаць гэта у адным месцы, ці месцы дзе жадаюць заяўнікі, чыноўнікі павінны прапанаваць свй варыянт. Хаця б як гэта робяць у Менску - на "сабачнік" Бангалор! У Мазыры ёсьць свой "сабачнік" - стадыён "Спартак". Навт і рашэнне Мазырскага гарвыканкама на гэта ёсьць.
Таксама пададзена скарга у пракуратуру і начальніку РАУС Дуброва А.М. на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія з пагрозамі забаранялі грамадзянам Мазыра прымаць удзел у сустрэчы з А. Мілінкевічам.

22:58 03.04.2008
1. stah [Матэрыял]
Падпалкоўнік міліцыі - гэта намесьнік начальніка РАУС, начальнік адзела правапарадку і прафілактыкі Гвоздзь сяргей Аляксандравіч. Толькі не называйце пры ім яго прозвішча па-беларуску - вельмі злуецца (да і трэба паважаць выбар гаспадара свайго прозвішча).
Вельмі крыўдна было за нашу Мазырскую міліцыю, гледзячы як у яго трасуцца рукі, сківіца, лапоча ў белы свет, а вочы - як юбілейны рубель і бегаюць на 360 градусаў.
Паводзь сябе годна, прыстойна, спакойна. Паважай сябе і гонар афіцэра, выконвай Канстытуцыю, а не злачынныя тэлефонныя загады.
З усіх намесьнікаў былога начальніка РАУС ён застаўся толькі адзін. Такія "кадры" заўсёды павііны быць пад рукой для выканання загадаў па за законам. І такія будуць "рыць зямлю"!

Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Дакладны беларускі час
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Рэклама
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz