Серада, 24.04.2024, 01:45
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2010 » Сакавік » 15 » Выбары ў Мазыры
Выбары ў Мазыры
18:33
  Сябра Партыі БНФ Уладзімір Целяпун, які прысутнічаў  на пасаджанні Мазырскага райвыканкама пад час утварэння ўчастковых выбарчых камісіяў,  накіраваў адкрыты зварот  членам Мазырскага райвыканкама: - старшыні Мазырскага райвыканкама Дворніку Ў.А. і яго намеснікам – Ціток А.І., Бегляк В.І., Галюк Ф.Ф., Назарэнка В.А., упраўляючаму справамі райвыканкама Пашынскаму М.М. і члену райвыканкама, галоўнаму рэдактару мясцовай газеты "Жыццё Палесся” Чорнай Л.П.


  Такім шляхам, адкрытага звароту да чыноўнікаў Мазырскай вертыкалі сябра Партыі БНФ, кіраўнік Мазырскага аддзялення ліквідаванага грамадскага аб’яднання "Праваабарончы цэнтр "Вясна”, сыбар ГА "Беларускі Хельсінскі Камітэт” давёў свае пытанні і меркаванні па стварэнню ўчастковых выбарчых камісіяў.
Прапануем зварот уладзіміра Целяпуна вашай ўвазе.

  "ПАВАЖАНЫЯ ЧЛЕНЫ Мазырскага райвыканкама!

   09.03.2010 г. адбылося паседжанне Мазырскага райвыканкама па стварэнню ўчастковых выбарчых камісіяў па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 26 склікання.
На паседжанні прысутнічала– 9 чалавек.

   Агульная інфармацыя аб колькасным складзе ўдзельнікаў ад грамадскіх арганізацыяў, палітычных партыяў, працоўных калектываў,  -  была зачытана начальнікам аддзела арганізацыйна-кадравай работы Веранікай Байковай ў вельмі хуткім тэмпе.
Запіс на дыктафон і фатаграфаванне ёй жа, перад пачаткам паседжання, мне было забаронена. (Пасля украінскіх выбараў гэта патрабаванне выглядае вельмі дзіўным і недарэчным).

   Таксама Вераніка Байкова папярэдзіла прысутных на паседжанні прадстаўнікоў ад АГП і ПБНФ, што абмеркаванне і пытанні пад час паседжання не прадуглежаны выбарчым кодэксам.

   Таму я такім шляхам і звяртаюся да вас з тымі думкамі і пытаннямі, якія мяне турбавалі пад час паседжання.

  Як забарона карыстаннем фотаапаратам і дыктафонам пад час паседжання камісіі стасуецца на адпаведнасць арт. 13. ч. 1 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, што "падрыхтоўка і правядзенне выбараў … ажыцяўляецца адкрыта і галосна”?
Абмеркавання на паседжанні прадстаўніцтва ад палітычных партыяў, грамадскіх аб’яднанняў (ГА) ва ўчатковых камісіях не праводзілася. Толькі было даведзена, што ўлічаны прынцып колькасці ў 1/3 дзяржаўных служачых, ГА, палітычных партыяў.
Хто, як і калі, згодна якой працэдуры  праводзіў адбор на ўключэнне прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі, калі на паседжанні гэта нават не абмяркоўвалася?
На гэтым пасяджэнні не прагучала інфармацыя аб колькасці пададзеных заяваў ва ўчастковыя камісіі, аб крытэрыях адбору прэтэндэнтаў у склад камісій, не прагучалі прозвішчы зацверджаных сябраў камісій і тых, хто падаваў заявы. Я мяркую, што склад камісій быў падрыхтаваны вузкім колам "спецыялістаў” ў цішы кабінетаў гарвыканкама, а сябры гарвыканкама прагаласавалі толькі за колькасны склад камісій, які толькі і быў агучаны.

  Толькі пасля паседжання на пытанне: -  як улічаны прапановы АГП і ПБНФ па ўключэнню сваіх прадстаўнікоў у склад камісіяў, Вераніка Байкова назвала толькі два прадстаўніка АГП, а ўся астатняя інфармацыя будзе надрукавана ў мясцовай газеце. Член райвыканкама, галоўны рэдактар газеты Л. П. Чорная паведаміла, што Рашэнне райвыканкама па ўтварэнні участковых камісіяў будзе надрукавана толькі ў суботу.
Згодна арт. 34, ч. 5 Выбарчага кодэкса РБ "Рашэнне органаў, утварыўшых камісію, можа быць абскарджана ў трохдзённый термін з дня яго прыняцця адпаведна ў раённый, абласны суд  суб’ектамі, вылучаўшых сваіх прадстаўнікоў у склад камісіі.
Рашэнне прынятае 9 сакавіка, інфармацыя будзе надрукавана толькі 13 сакавіка.
Каму і які сэнс у такім выпадку скардзіцца?
На фармальны падыход выканання патрабаванняў Выбарчага кодэкса?
 Ці цынізм прадстаўнікоў уладных структураў?
Па выбарчым акругам, дзе былі зарэгістраваныя мае ініцыятыўныя групы (Палеская выбарчая акруга №43 у Гомельскі аблсавет і Калектыўная ВА №18 у Мазырскі райсавет), Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргея Лапусты (Катаеўская выбарчая акруга ў Мазырскі райсавет) і беспартыйны Франак Вячорка (Станцыйная выбарчая акруга №25 у Мазырскі райсавет)– ніхто ва ўчастковыя камісіі ня ўключаны. І нават тыя, хто вылучаўся ад партыяў і падмацоўвалі сваё вылучэнне ў склад  участковай камісіі (№18) шляхам збору подпісаў ад грамадзян (Ігар Валадковіч, АГÐ
 Ÿ ), таксама ўключаны ня быў.

  Няўжо ўлада, якая лічыць сябе моцнай (якая будуе  моцную і квітнеючую Беларусь), так баіцца ўключыць па аднаму! члену  ва ўчастковую камісію прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў па акругам, дзе балатуюцца сябры гэтых партыяў?
Моцныя (сильные) на Беларусі заўсёды былі паблажлівыя, памяркоўныя, спагадлівыя (были снисходительны) да слабых і нямоглых. Менавіта такімі вы лічыце апазіцыйныя партыі на Беларусі.

  Але гэтым прыкладам не ўключэння іх сябраў ва ўчастковыя камісіі, вы паказалі моц свайго страху перад намі. Сіла гэтага рэжыму (і вас, як яго прадстаўнікоў у Мазыры) трымаецца на жаху перад людзьмі, перад апанентамі. Рэжым паталагічна баіцца адкрытай, праўдзівай і галоснай інфармацыі.

  За кожным прадстаўніком партыі ва ўчастковыя камісіі стаіць партыйная структура, юрысты, якія адказваюць за падрыхтоўку сваіх членаў і веданне імі выбарчага заканадаўства.
Можа вы баіцеся , што нашыя члены ва ўчастковых камісіях будуць значна лепш ведаць Выбарчы кодэкс чым усе астатнія вашыя прызначэнцы?
Прапанум правесці з вашымі назначэнцамі навучальныя семінары па вывучэнню выбарчага заканадаўства.

  Магчыма мой ліст падасца вам занадта рэзкім і абразлівым, АЛЕ …
Мы РАЗАМ павінны будаваць НАШ  АГУЛЬНЫ ХРАМ – БЕЛАРУСЬ!
Па сяброўску і ўзаемапавагай жыць ў НАШЫМ АГУЛЬНЫМ ДОМЕ –Мазыры!

Уладзімір Целяпун
Катэгорыя: Мазыр | Праглядаў: 698 | Дадаў: Admin | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Сакавік 2010  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz